When: Sunday, 26. June 2011
To: Sunday, 26. June 2011
Where: Vilnius

Курс пройдзе ў верасні ці кастрычніку. Паколькі місія адбудзецца адразу пасля курса, дакладныя даты вы даведаецеся пасля таго, як будуць абраны даты выбараў у краіне, дзе будзе праходзіць місія.
Патэнцыйныя кандыдаты павінны:
• быць ад 18 да 35 год узросту (абавязкова);

• запоўніць он-лайн заяву (абавязкова);
• даслаць рэкамендацыю ад дзейных няўрадавых арганізацыяў, грамадскіх ініцыятываў ці праектаў, якія карыстаюцца павагай, палітычных партый. Калі ласка, звярніце ўвагу: рэкамендацыя мусіць быць даслана асобна, непасрэдна на адрас праекта eotp@eotp.info асобай, якая Вас рэкамендуе (абавязкова);

• прадэманстраваць моцную грамадскую пазіцыю, быць актыўнымі (абавязкова);
• быць сябрам няўрадавай арганізаці ці палітычнай партыі альбо ўдзельнікам грамадскай ініцыятывы (абавязкова);

• мець магчымасць удзельнічаць у навучанні і непасрэдным назіранні ўвесь перыяд (абавязкова);

• размаўляць па-англійску і разумець англійскую мову (неабавязкова).

Папярэдні досвед у назіранні за выбарамі, міжнароднымі ці мясцовымі, вітаецца, але не з’яўляецца абавязковым.

Заявы прымаюцца да 26 чэрвеня 2011 г. Заявы дасланыя пасля 23:59, 26 чэрвеня разглядацца не будуць.

Он-лайн заяву можна запоўніць на http://eotp.info/application.

Усім кандыдатам будзе паведамлена аб выніках да 9 ліпеня 2011 г.

Абраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе (па тэлефоне ці праз skype).

Крытэры адбору:
1. Якасць матывацыі і вынікі сумоўя;
2. Высокі ўзровень грамадскай актыўнасці і цікаўнасць да назірання за выбарамі ў Беларусі;
3. Рэкамендацыя ад аўтарытэтных і прызнаных НДА, праваабаронцаў, грамадскіх актывістаў альбо палітыкаў ці палітычнай партыі.

 

http://eotp.info/by/news/126