When: Monday, 15. April 2013 19.00
Where: Вільня, кінатэатр Skalvija ( A. Goštauto g. 2/15)
Host: Літоўскі кінафестываль “Нязручнае кіно” і Беларускі Дом правоў чалавека
Contact: (belarus@humanrightshouse.org / +37052127703)

Фільм незалежнай беларускай дакументалісткі, аўтара і рэжысёра Вольгі Никалайчык «Катаванні ў Беларусі. Апакаліпсіс »-  гэта трылогія. Фільм распавядае пра катаванні, здзекі, жорсткае стаўленне і парушэнні правоў чалавека з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў і прадстаўнікоў розных сілавых структур. Сюжэт фільма складаецца з некалькіх гісторый: экс-кандыдат ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Алесь Міхалевіч падвяргаўся здзекам ў СІЗА КДБ, праваабаронца Павел Левінаў ледзь не быў абвінавачаны ў тэрарызме, моладзевы актывіст Андрэй Молчан быў жорстка збіты  супрацоўнікамі міліцыі, украінскія актывісткі FEMEN перажылі катаванні і прыніжэнні за перфоманс каля будынка КДБ у Мінску.

Фільм зняты ў 2013 годзе, пры падтрымцы «Беларускага дому правоў чалавека», працягласць 86 хвілін.

Ідэя – ініцыятыва «Праваабаронцы супраць катаванняў». Вытворчасць і студыя – BRAMAFILM.

У праграме мерапрыемства:

 19:00 – 20:30 Паказ фільма “Катаванні ў Беларусі. Апакаліпсіс”

20:30-21:30 Дыскусія з рэжысёрам фільма і палітычнымі дзеячамі з Беларусі

Мова абмеркавання: руская і літоўская ( калі неабходны пераклад на англійскую, калі ласка, паведамце арганізатарам – belarus@humanrightshouse.org, +37052127703)

Удзельнікі дыскусіі: рэжысёр Вольга Нікалайчык і героі фільма