When: Thursday, 16. April 2015 16:00
To: Thursday, 16. April 2015
Where: Вільня, Амбасада Чэшскай Рэспублікі (Birutes g.16, Žverynas, Вільня)
Host: Амбасада Чэшскай Рэспублікі, Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава і Freedom House
Contact: Лаура Ванцавічэне (laura_vanceviciene@mzv.cz / +370 652 54273)

Пятнаццаць гадоў таму, падчас першага прэзідэнцкага тэрміну Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь стала сведкай шэрагу трывожных падзей, якія страсянулі вышэйшыя чыны ўрада і аказалі негатыўны ўплыў на грамадства і палітычную апазіцыю.За такой падзеяй як смерць віцэ-спікера Вярхоўнага Савета паследвалі невытлумачальныя знікненні міністра ўнутраных спраў, намесніка прэм’ер-міністра і паважанага бізнэсмэна, што адбыліся цягам наступных некалькі месяцаў. Менш чым праз год, аператар буйной тэлевізійнай сеткі знік без следу.   Былі адкрыты крымінальныя справы, былі распачатыя расследаванні, але да цяперашняга часу, ні члены сям’і, ні грамадскасць у цэлым не ведаюць, хто здзейсніў гэтыя злачынствы, і, адпаведна, ніхто не быў прыцягнуты да адказнасці. Пятнаццаць год гэта доўгі час.  Гэта досыць доўга для крымінальнай справы. Гэта таксама доўгі час для жыцця чалавека. Але, на жаль, гэтага часу не хапіла беларускаму ўраду, каб даць нам адказ, хто быў адказны за гэтыя злачынствы. Пятнаццаць год: за гэты час ужо вырасла цэлае новае пакаленне беларусаў, і большасць з гэтых людзей хутчэй за ўсё не чулі пра гэтыя справы, і ўжо дакладна не ведаюць дэталяў.  І пачуць нешта – гэта адна справа, але ведаць дакладна – гэта зусім іншае. І, перафразуючы аднаго з тых людзей, якіх вы ўбачыце ў гэтым фільме, мы павінны ўвесь час нагадваць гэтым людзям, каб яны не забываліся.

 

Спадарыня Раіса Міхайлоўская з’яўляецца заснавальніцай і дырэктаркай Беларускага дакументацыйнага цэнтру “Помнім”, які збірае і аналізуе прававыя доказы парушэнняў правоў чалавека рэжымам прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.

Адвакат па прафесіі, Міхайлоўская заснавала і ўзначальвае некалькі арганізацый, якія прадстаўляюць юрыдычную дапамогу, выступаюць за вызваленне палітычных зняволеных, і змагаюцца за грамадзянскія правы беларускіх грамадзян. У 2012 годзе яна стала першай жанчынай, узнагароджанай прэміяй “Рыцар года», заснаванай рухам Абаронцы Айчыны, названай у гонар зніклага міністра ўнутраных спраў Рэспублікі  Беларусь Юрыя Захаранкі.

Р. Міхайлоўская заснавала і працавала ў якасці рэдактара юрыдычнай адвакацкай газеты Грамадзянін і Закон, і напісала больш за дзесятак публікацый па абароне правоў чалавека. “Банда” гэта яе другі зняты фільм, першым быў “На перадавой праўды”, дакументальны фільм пра беларускіх палітвязняў.

Дакументальны фільм будзе ўпершыню паказаны ў Літве. Міжнародная прэм’ера адбылася 17 снежня 2014 года ў ЗША і была ініцыяваная Хельсінкскай камісіяй ЗША з удзелам Нямецкага Фонда Маршала ды Freedom House.

Паказам гэтага дакументальнага фільма Амбасада Чэшскай Рэспублікі ў Вільні працягвае свае традыцыйныя мерапрыемствы, прысвечаныя пытанню правоў чалавека, на гэты раз у супрацоўніцтве з Беларускім Домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава і Freedom House.