When: Monday, 22. August 2016
To: Sunday, 31. December 2017
Host: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава
Contact: (shrc.belarus@humanrightshouse.org)
Тэмай дыскусіі можа быць любая актуальная для Беларусі праблема захавання правоў чалавека на нацыянальным (пытанне смяротнага пакарання, выканання рэкамендацый міжнародных органаў, змены заканадаўства ў нейкай сферы, стварэнне інстытута ўпаўнаважанага па правах чалавека і да т.п.) або мясцовым узроўнях (доступ да інфармацыі, праблемы працы пэўных мясцовых інстытутаў улады,прадстаўленне вынікаў маніторынгаў або даследаванняў, выпрацоўка стратэгій працы актывістаў на мясцовым узроўні і інш).
Мы чакаем, што дыскусіі паслужаць платформай для беларускіх праваабарончых арганізацый і асобных праваабаронцаў, у рамках якой яны змогуць абменьвацца думкамі па складаных і праблемных пытаннях, што тычацца правоў чалавека, абмяркоўваць гэтыя пытанні і шукаць шляхі іх рашэння. Мы спадзяемся, што такія дыскусіі ўмацуюць супрацоўніцтва і кансалідацыю беларускай праваабарончай супольнасці.
Мы гатовыя падтрымаць 3 аднадзённыя дыскусіі ў Мінску і 10 – у рэгіёнах краіны. Колькасць удзельнікаў кожнай дыскусіі: 15-20. Удзельнікамі мы бачым прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, СМІ і, дзе магчыма, органаў улады.
Калі ў вас ёсць тэма для дыскусіі, але ёсць складанасці з яе правядзеннем, напішыце нам па адрасе: shrc.belarus@humanrightshouse.org не пазней чым за месяц да меркаванай даты правядзення дыскусіі, у тэме ліста пазначце “Падтрымка дыскусіі”. У вашым лісце абавязкова павінна ўтрымлівацца наступная інфармацыя:
1) Назва вашай арганізацыі ці ініцыятывы, кантакты каардынатара дыскусіі;
2) Назва, дата, месца правядзенне дыскусіі, меркаваны склад удзельнікаў, кароткае апісанне праблемы, на якую яна накіравана, і чаго вы чакаеце па выніку;
3) Інфармацыя пра дакладчыка і мадэратара дыскусіі;
4) Меркаваныя выдаткі.
Пры неабходнасці Беларускі дом правоў чалавека можа дапамагчы з пакрыццём наступных выдаткаў:
- праезд і пражыванне выступоўцаў/дакладчыкаў;
- харчаванне для ўдзельнікаў дыскусіі;
- арэнда памяшкання для дыскусіі;
- ганарар мадэратара.
Дом правоў чалавека таксама можа даць экспертную дапамогу ў падрыхтоўцы дыскусіі. Не могуць быць падтрыманы дыскусіі, арганізаваныя камерцыйнымі і рэлігійнымі арганізацыямі, палітычнымі партыямі і палітычнымі ініцыятывамі.
Прапанова можа быць пададзена на беларускай або рускай мовах у электронным выглядзе.
За ўсімі падрабязнасцямі з нагоды ўмоў аказання падтрымкі або для ўдакладнення якой-небудзь інфармацыі, якая тычыцца правядзення публічных дыскусій, звяртайцеся па адрасе: shrc.belarus@humanrightshouse.org.