When: Friday, 29. November 2013 13:30 – 15:30
To: Friday, 29. November 2013
Where: Вільня, Літва, Гатэль «Наватэль», праспект Гедыміна, 16


Поўнамаштабны ўдзел Рэспублікі Беларусь ва Усходнім Партнёрстве абмежаваны такімі фактарамі, як існаванне палітычных зняволеных, адсутнасць дэмакратычных рэформаў і нежаданне ўладаў наблізіцца да агульнапрызнаных універсальных каштоўнасцяў.

Беларускія ўлады выступаюць за больш прагматычны падыход да Ўсходняга Партнёрства ,што канцэнтруецца на эканоміцы , а не на універсальных каштоўнасцях і правах чалавека , і , тым самым , выклікае асцярогу з боку праваабаронцаў. Дзеянні, якія ажыццяўляюцца ў рамках Усходняга Партнёрства і спецыяльна распрацаванага Еўрапейскага дыялогу па мадэрнізацыі , хоць і павольна , але прыводзяць да некаторых зменаў у беларускім грамадстве. У той жа час , гэтыя дзеянні яшчэ недастаткова эфектыўныя для таго , каб накіраваць беларускія ўлады да дэмакратызацыі і да павышэння павагі да правоў чалавека.

У межах дадзенага дадатковага мерапрыемства будзе разгледжана бягучая сітуацыя з правамі чалавека ў краіне ; будуць прадстаўлены вынікі нядаўняга апытання грамадскай думкі « Што беларусы думаюць і ведаюць аб правах чалавека? "; адбудзецца дыскусія пра тое , як павысіць станоўчае стаўленне да праграм па правах чалавека і іх ўплыў у краіне ; будуць прадстаўлены чаканні праваабаронцаў ад палітыкі Усходняга Партнёрства па выніках правядзення Віленскага Саміту.