When: Thursday, 18. February 2016
To: Wednesday, 9. March 2016
Host: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава
Contact: (shrc.belarus@humanrightshouse.org)
Заказчык: Беларускі дом правоў чалавека ім. Б. Звозскава
Аб’ект даследавання: 25 беларускіх праваабарончых арганізацый і праваабаронцы
Мэты: правядзенне сацыялагічнага даследавання і аналізу для вызначэння прыярытэтаў дзейнасці і развіцця на падставе бачання асноўных праблем у сферы правоў чалавека ў Беларусі
Від даследавання: інтэрв’ю, апытанне
Метадалогія даследавання: змест і дызайн інструментаў даследавання распрацоўваюцца арганізацыяй, якая выйграла конкурс, і пацвярджаюцца заказчыкам перад пачаткам даследавання.
Тэрмін правядзення: 3-6 месяцаў. Пачатак даследавання ў сакавіку 2016 года.
Чаканы вынік: аналітычная справаздача, у якой прадстаўлены абагульненыя дадзеныя даследавання адпаведна мэтам і задачам. Справаздача мусіць быць падрыхтаваная на рускай, беларускай і англійскай мовах у электронным выглядзе.
У конкурсную прапанову неабходна ўключыць наступную інфармацыю:
1) Інфармацыя пра арганізацыю, у тым ліку пра вопыт правядзення падобных даследаванняў;
2) Дэталёвы план і графік правядзення даследавання;
3) Дэталёвы бюджэт даследавання.
Конкурсную прапанову неабходна даслаць на электронную пошту shrc.belarus@humanrightshouse.org не пазней за 9 сакавіка 2016 г. з пазнакай “Заяўка на правядзенне сацыялагічнага даследавання”. Конкурсная прапанова можа быць пададзена на беларускай або рускай мовах у электронным выглядзе.
Калі ў Вас ўзнікла неабходнасць у тлумачэнні або ўдакладненні якой-небудзь інфармацыі, якая тычыцца мэтаў, задач і зместу конкурсу, Вы можаце атрымаць інфармацыю па адрасе: shrc.belarus@humanrightshouse.org