When: Tuesday, 9. December 2014 14:00 – 15:20
To: Tuesday, 9. December 2014
Where: Вільнюс, Еўрапейскае інфармацыйнае бюро Сойма Літоўскай Рэспублікі (Вільнюс, пр-т Гедыміна, 53, будынак 3)
Host: Беларускі ДПЧ сумесна з Freedom House
Contact: (belarus@humanrightshouse.org / +370 5 212 77 03/63)

У межах дыскусіі беларускія і літоўскія праваабаронцы, грамадскія дзеячы і сваякі палітычных зняволеных у Беларусі абмяркуюць змены геапалітычнай сітуацыі  і яе ўплыў на становішча спраў у галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Віціс Юрконіс, праектны дырэктар Freedom House, прадставіць асаблівасці міжнароднага кантэксту, што ўплываюць на прыняцце рашэнняў у Брусэлі і краінах, суседніх з Беларуссю, разважаючы ці могуць пытанні геапалітыкі пераважыць пытанні правоў чалавека і дэмакратыі. Ганна Герасімава, дырэктар Беларускага Дома правоў чалавека, прадставіць навіны па асноўных пытаннях у галіне правоў чалавека і чаканні адносна  будучага ўніверсальнага перыядычнага агляда па Беларусі ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” распавядзе пра актуальныя навіны і адкажа на пытанні пра праблему смяротнага пакарання. Сваякі палітвязняў падзеляцца сваімі асабістымі гісторыямі і сваім поглядам на салідарнасць міжнароднай супольнасці.

Спікеры мерапрыемства:

– Ганна Герасімава, дырэктар Беларускага Дома правоў чалавека;

– Віціс Юрконіс, праектны дырэктар, Freedom House;

– Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”;

і сваякі палітвязняў.

Пасля дыскусіі ў Сойме Літоўскай Рэспублікі будзе арганізавана адкрыццё выставы беларускага фатографа Сяргея Балая. У межах выставы “Вышэйшая мера” будуць прадстаўлены фотаздымкі маці беларусаў, пакараных смерцю.

Гасцям неабходна зарэгістравацца, каб прыняць удзел у мерапрыемстве. Вы можаце зарэгістравацца да 8 снежня па электроннай пошце: belarus@humanrightshouse.org. Для рэгістрацыі неабходна напісаць сваё імя і прозвішча (лацінкай, як у пашпарце), кантактны тэлефон, назву арганізацыі, якую вы прадстаўляеце.