When: Wednesday, 7. October 2015 16:00
To: Wednesday, 7. October 2015
Where: Вільнюс, (Auku g.2)
Contact: (belarus@humanrightshouse.org)

Падчас дыскусіі ў Музеі ахвяр генацыду пройдзе прэм’ерны паказ фільма «6 аргументаў супраць смяротнага пакарання», што складаецца з шасці кліпаў-аргументаў, якія раскажуць пра непрапарцыйнасць і жорсткасць такой меры пакарання. Фільм будзе паказаны на рускай мове з англійскімі субтытрамі. Прысутныя змогуць задаць пытанні рэжысёру фільма «6 аргументаў супраць смяротнага пакарання» Віктару Траццякову, аўтару сцэнарыя Паліне Сцепаненка і каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэю Палуду. Абмеркаванне будзе мадэраваць Віціс Юрконіс, праектны дырэктар Freedom House ў Літве.

Дыскусія «Забойства па прысудзе …» закране таксама і пытанні пазасудовай расправы ў Беларусі – праваабаронца Раіса Міхайлоўская раскажа пра невытлумачальныя знікненні апанентаў Аляксандра Лукашэнкі і расследаванне гэтых спраў. Яшчэ 16 год таму было распачата іх афіцыйнае расследаванне, але да цяперашняга часу ніхто не быў прыцягнуты да адказнасці і ні сваякі зніклых, ні грамадскасць у цэлым не ведаюць, хто стаіць за гэтымі знікненнямі.

Падчас мерапрыемства на знак жалобы па загінулых і зніклых пройдзе хвіліна маўчання і будзе сімвалічна запаленая свечка.

Пасля завяршэння дыскусіі наведнікі змогуць азнаёміцца ​​з унікальнай экспазіцыяй Музея ахвяр генацыду. У сутарэннях музея захаваныя камеры, у якіх утрымлівалі і дапытвалі зняволеных, захавалася ў тым ліку і расстрэльная камера.

Калі ласка, пацвердзіце свой удзел да 6 кастрычніка ўключна па электронным адрасе: belarus@humanrightshouse.org