When: Thursday, 19. November 2015
To: Friday, 25. December 2015
Contact: (belarus@humanrightshouse.org)

Аб арганізацыі: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава (БДПЧ) заснаваны беларускімі праваабарончымі арганізацыямі ў 2006 годзе. Дом з’яўляецца членам Сеткі дамоў правоў чалавека, якая аб’ядноўвае больш за 90 праваабарончых НДА ў 15 дамоў у розных краінах. Місія БДПЧ – падтрымка і развіццё праваабарончага руху ў Беларусі. БДПЧ супрацоўнічае з многімі беларускімі і міжнароднымі партнёрамі ў напрамку паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека, узмацнення праваабаронцаў і іх арганізацый у Беларусі і ў іншых краінах свету. Адным з кірункаў дзейнасці БДПЧ ў 2016-2017 гг. будзе ўмацаванне праваабарончай супольнасці ў Беларусі і яе здольнасці эфектыўна і сумесна працаваць, у сувязі з чым БДПЧ шукае каардынатара для гэтага кірунку дзейнасці.

 

Апісанне пазіцыі: Каардынатар праекта адказвае за планаванне, арганізацыю і кантроль дзейнасці ў межах праекта пад кіраўніцтвам і кантролем каардынатара праектнай дзейнасці і фандрэйзінгу і дырэктара БДПЧ.

 

Абавязкі:

 

  • Забеспячэнне агульнай каардынацыі праекта і запланаваных мерапрыемстваў, у тым ліку ўнутранага маніторынгу вынікаў праекта;
  • Падрыхтоўка справаздач па праекце і іх прадстаўленне донарам і партнёрам;
  • Вядзенне дакументаў, звязаных з праектам;
  • Падтрымка сувязяў з беларускімі і міжнароднымі партнёрамі арганізацыі па пытаннях планавання, рэалізацыі, справаздачнасці і фандрэйзінга ў рамках праекта;
  • Пераклад з/на англійскую, беларускую, рускую мовы ў рамках праекта;
  • Частыя паездкі ў регіёны ў Беларусі;
  • Арганізацыя і мадэратарства дыскусій па пытаннях правоў чалавека ў рамках праекта;
  • Знаходжанне ў курсе палітычных і сацыяльных падзей у Беларусі, якія могуць паўплываць на ход рэалізацыі праекта;
  • Выконванне іншых абавязкаў, дэлегаваных каардынатарам праектнай дзейнасці і фандрэйзінгу і дырэктарам БДПЧ.

 

Абавязковыя кампетэнцыі:

 

  • Вопыт кіравання праектамі ў некамерцыйных арганізацыях
  • Вопыт працы ў НДА і/або вопыт працы па кірунку супрацоўніцтва ў галіне развіцця
  • Прафесійны вопыт з Беларусі
  • Агульная дасведчанасць аб сітуацыі з правамі чалавека, палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сітуацыі ў Беларусі і ў рэгіёне Усходняй Еўропы
  • Планаванне, маніторінг і ацэнка
  • Выдатныя вусныя, пісьмовыя і прэзентацыйныя навыкі на беларускай, рускай і англійскай мовах
  • Базавыя навыкі фінансавага менеджменту
  • Добрыя аналітычныя навыкі і праца ў камандзе
  • Вельмі добры ўзровень навыкаў працы з кампутарам/у Інтэрнеце, у тым ліку добрае валоданне навыкамі працы з MS Office/OpenOffice/LibreOffice; электроннай поштай; пошукам у Інтэрнеце і аналізам вынікаў пошуку; мессенджерамі; сацыяльнымі сеткамі.

 

Рэзюмэ і матывацыйныя лісты трэба засылаць на адрас belarus@humanrightshouse.org не пазней за 25.12.2015