When: Monday, 25. March 2013
To: Saturday, 30. March 2013
Where: Vilnius
Contact: Кірыл Атаманчык (k.atamanchyk@gmail.com / +37067516062)
Праграма мерапрыемстваў “Беларуска гатыдня” будзе распачатая 25 сакавіка з ўскладання кветак падпісантам Акта Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года на віленскіх могілках Росы. Таксама 25 сакавіка ў Віленскай гарадской ратушы пройдзе урачысты вечар у гонар Акту Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. 26 сакавіка ў Сейме Літвы пройдзе канферэнцыя «Чаго чакаць Беларусі ад старшынства Літвы ў Еўрапейскім звязе?». 27 і 28 сакавіка госці запрашаюцца да прагляду праграмы фестывалю кароткаметражных фільмаў «Cinema Perpetuum Mobile» і сучасных дакументальных фільмаў асацыяцыі «Белфільм». 30 сакавіка у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце пройдзе дзень адчыненых дзвярэй, а “Беларускі тыдзень” завершыцца фэстам «Feel Free!» з удзелам беларускіх музычных гуртоў «Крамбамбуля» і «Нейра Дзюбель», а таксама літоўскай музычнай групы «Biplan».
Арганізацыйны камітэт “Беларускага тыдня” запрашае ўсіх беларусаў Віленшчыны, а таксама беларускіх гасцей літоўскай сталіцы далучыцца да святкаванняў, прысвечаных Дню Волі.
Праграма святкавання 95-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (25 сакавіка 1918) і расклад мерапрыемстваў “Беларускага тыдня” у Вільні (25-30 сакавіка 2013)
25 сакавіка. Дзень Волі
Святкаванне памятнай даты 25 сакавіка 1918 года – абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
Урачыстае ўскладанне кветак падпісантам Акта Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года на віленскіх могілках Росы.
Час і месца: 12:00 – 13:00, могілкі Росы (Rasų g. 32).
Уваход: вольны.
Урачысты вечар у гонар Акта Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 Сакавіка 1918 г.
– Прывітальныя словы, выступ вакальнага этна-трыо Akana NHS, адкрыццё выставы прысвечанай Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека, святочны фуршэт.
Час і месца: 18:00 – 20:00, Віленская гарадская Ратуша (Didžioji g. 31).
Уваход: па рэгістрацыі або запрашэннях *.
* – Рэгістрацыю можна ажыццявіць па электронным адрасе: belarus.95anniversary@gmail.com
Для рэгістрацыі неабходна ўказаць: імя, прозвішча, кантактны нумар тэлефона, назва арганізацыі, якую прадстаўляеце. Рэгістрацыю можна ажыццявіць да 21 сакавіка, ўключна.
26 сакавіка
Канферэнцыя ў Сейме Літоўскай Рэспублікі «Чаго чакаць Беларусі ад старшынства Літвы ў Еўрапейскім звязе?»
Час і месца: 13:00 – 15:00, Сейм Літоўскай Рэспублікі (Gedimino pr. 53), зала Канстытуцыі.
Уваход: па рэгістрацыі або запрашэннях *.
* – Рэгістрацыю можна ажыццявіць па электронным адрасе: belarus.95anniversary@gmail.com
Для рэгістрацыі неабходна пазначыць: імя і прозвішча (лацінкай, як у пашпарце), кантактны нумар тэлефона, назва арганізацыі, якую прадстаўляеце. Рэгістрацыю можна ажыццявіць да 21 сакавіка, ўключна.
27 сакавіка
Сучасны беларускі кінаандэграунд: праграма кінафестывалю кароткаметражных фільмаў «Cinema Perpetuum Mobile» (filmfest.by)
Час і месца: 18:00 – 20:30 (з перапынкам), Беларускі Дом правоў чалавека (Latako g. 3).
Уваход: вольны.
28 сакавіка
Асацыяцыя BelFilm (belfilm.org) прадстаўляе: сучаснае беларускае дакументальнае кіно. Знаёмства з працамі Віктара Аслюка (чалец Еўрапейскай кінаакадэміі) і Вольгі Дашук.
Час і месца: 16:00 – 20:30 (з перапынкам), Беларускі Дом правоў чалавека (Latako g. 3).
Уваход: вольны.
30 сакавіка
Дзень адчыненых дзвярэй у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце
Час і месца: 11:00 – 13:00 – прэзентацыя адукацыйных магчымасцяў і акадэмічных праграм, 13:00 – 14:30 – сустрэча з адміністрацыяй. Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (Valakupių g. 5).
Уваход: вольны.
Фэст «Feel Free!» з удзелам беларускіх музычных гуртоў «Крамбамбуля» і «Нейра Дзюбель», а таксама літоўскай музычнай групы «Biplan».
Час і месца: 21:00, клуб LOFTAS (Švitrigailos g. 29).
Уваход: па квітках або запрашальных білетах.