When: Sunday, 1. September 2013
To: Friday, 20. September 2013
Where: Вільня
Host: Беларускі ДПЧ імя Барыса Звозкава
Contact: (administrator.belarus@humanrightshouse.org)
Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў выгнанні дзейнічае ў Вільні з 2007 года і дапамагае праваабаронцам у іх дзейнасці.Дом арганізуе трэнінгі і прадастаўляе іншым арганізацыям памяшканні для правядзення ўласных мерапрыемстваў (семінараў, школ, трэнінгаў, канферэнцый) для праваабаронцаў, НДА, журналістаў, студэнтаў, выкладчыкаў і навукоўцаў.
Асноўныя напрамкі валанцёрскай дапамогі:
-Дапамога ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў
– Тэхнічная дапамога па апрацоўцы дакументаў і інфармацыі;
– Аналітычная праца;
– Журналісцкая праца па асобных падзеях (для фотажурналістаў);
– Распрацоўка крэатыўных ідэяў
– Іншыя віды дапамогі – у залежнасьці ад пажаданняў, здольнасцяў і магчымасцяў.
Варта адзначыць, што праца практыкантаў грунтуецца на зацікаўленасці і энтузіазме і не аплочваецца, аднак прадастаўляе валанцёрам мажлівасці самарэалізацыі і ўдзелу ў цікавых беларускіх і міжнародных праектах, семінарах і лекцыях і магчымасці атрымаць новыя карысныя знаёмствы, веды і вопыт.
Усіх зацікаўленых просім даслаць CV і матывацыйны ліст на адрас administrator.belarus@humanrightshouse.org да 20 верасня.