When: Monday, 6. August 2012 13.00-13.30
To: Monday, 6. August 2012
Where: Вільня, вул. Міндаўга, 13
Contact: Канстанцін Рэуцкі (867374040 )

Літоўскія і беларускія грамадскія актывісты прыйдуць да сцен амбасады Беларусі ў Літоўскай Рэспубліцы ў панядзелак, 6 жніўня, каб выказаць салідарную падтрымку вядомаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, асуджанаму да 4,5 гадоў турэмнага зняволення за актыўную дзейнасць у абароне правоў чалавека ў Беларусі.

Удзельнікі акцыі перададуць амбасадару Рэспублікі Беларусь калектыўны зварот з патрабаваннем вызвалення Алеся Бяляцкага і іншых палітычных зняволеных, а таксама неадкладнага спынення рэпрэсій у дачыненні да беларускіх грамадзкіх актывістаў.

Час правядзення акцыі: з 13:00 да 13:30

Месца: вул. Міндаўга, 13, Вільня, Літоўская Рэспубліка

Схема праезду: http://lithuania.mfa.gov.by/img/823/maplt_0x480.jpg

Збор подпісаў пад петыцыяй будзе праходзіць 4 жніўня – у гадавіну арышту Алеся Бяляцкага – і 5 жніўня ў Вільні на вуліцы Пілес (сквер Сірвіда) і праспекце Гедыміна (плошча В. Кудзіркі) з 17:00 да 19:00.

Арганізатары запрашаюць усіх неабыякавых прыйсці і паставіць свой подпіс пад зваротам да беларускіх уладаў.

З тэкстам звароту можна азнаёміцца, перайшоўшы па наступных спасылках:

тэкст петыцыі па-беларуску: http://spring96.org/be/news/55154

тэкст петыцыі па-ангельску: http://spring96.org/en/news/55156

тэкст петыцыі па-руску: http://spring96.org/ru/news/55155

Падтрымайце беларускіх праваабаронцаў, якія пераследуюцца! Не заставайцеся абыякавымі да несправядлівых пераследаў у дачыненні да тых, хто ніколі не заставаўся абыякавым да парушэння правоў кожнага з нас!

Акцыя ў Facebook: http://www.facebook.com/events/129982797144198