When: Friday, 4. July 2014
To: Tuesday, 8. July 2014
Host: BelarusWatch
Мэтай паездкі з’яўляецца інфармаванне беларускіх журналістаў, прадстаўнікоў грамадзянскага сектара, а таксама больш шырокай беларускай аўдыторыі аб сучасных украінскіх рэаліях, найбольш паспяховых грамадзянскіх ініцыятывах і валанцёрскіх рухах, якія з’явіліся да і пасля Еўрамайдана, іх папярэднім укладзе, цяперашняй дзейнасці і планах на будучыню.
Праект уяўляе сабой шэраг сустрэч з украінскімі арганізацыямі, дзейнасць якіх накіравана на працу з грамадзянскай актывізмам. У час мерапрыемства асаблівая ўвага будзе нададзена такім тэмам, як з’яўленне нізавых ініцыятываў, краўдсорсінгавыя механізмы, экспертнае валанцёрства, супрацьдзеянне інфармацыйнай вайне. Тэматыка сустрэч будзе дапоўнена ў выніку сумесных абмеркаванняў з адабранымі удзельнікамі.
Сустрэчы будуць праходзіць у фармаце ток-шоў з наўпростай трансляцыяй у анлайн-рэжыме праз інтэрнэт-канал аднаго з беларускіх навінавых парталаў.
Вам будзе цікава паўдзельнічаць у гэтым праекце, калі Вы:
· з’яўляецеся прадстаўніком грамадскай арганізацыі альбо беларускага СМІ;
· з’яўляецеся актыўным блогерам альбо карыстальнікам сацыяльных сетак з шырокім колам кантактаў;
· актыўна цікавіцеся ці непасрэдна працуеце з тэмамі, звязанымі з падзеямі ва Украіне;
· цікавіцеся тэмай краўдсорсінгу і грамадзянскага актывізму;
· валодаеце навыкамі аналітычнага мыслення і магчымасцю падзяліцца атрыманай інфармацыяй з беларускай аўдыторыяй (гатовы напісаць аналітычны альбо інфармацыйны матэрыял, арганізаваць мерапрыемства па выніках паездкі і г.д.);
· маеце жаданне актыўна ўдзельнічаць у распрацоўцы праграмы мерапрыемства, прапаноўваць тэмы для абмеркавання;
· Ваш узрост ад 20 да 40 гадоў.
Калі Вы лічыце, што падыходзіце па пералічаным вышэй крытэрам, тады запаўняйце анкету на сайце.
Выдаткі на транспарт, пражыванне і харчаванне цалкам пакрываюцца арганізатарамі праекта.
Заяўкі прымаюцца да 23:59 8 ліпеня ўключна. Заяўкі будуць разгледжаны на працягу двух дзён пасля заканчэння прыёму.