Конкурс на падтрымку праектаў у галіне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў, накіраваных на абарону і прасоўванне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў. Конкурс ладзіцца пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 31 мая 2018 года.

When: Thursday, 1. March 2018
To: Thursday, 31. May 2018
Contact: Беларускі ДПЧ імя Б. Звозскава (grants.belarus@humanrightshouse.org)

Конкурс праводзіцца з мэтай падтрымкі дзейнасці, накіраванай на заахвочванне і ўмацаванне актыўных і арыентаваных на змены падыходаў да правоў чалавека і дэмакратычных працэсаў сярод праваабарончых і дэмакратычных суб’ектаў у Беларусі (каб яны маглі узяць на сябе вядучую ролю ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі).

У рамках конкурса будуць падтрыманыя праекты па трох катэгорыях:

  1. Катэгорыя 1: Малыя гранты на праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека і развіцці дэмакратыі (памер гранта складае ад 3 000 да 10 000 эўра);
  2. Катэгорыя 2: Гранты на буйнейшыя і/або супольныя праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека і развіцці дэмакратыі (памер гранта складае (памер гранта складае ад 10 001 да 80 000 эўра для праектаў тэрмінам, большым за год; да 50 000 еўра для праектаў працягласцю ў адзін год; абавязкова наяўнасць сафінансавання ў памеры 5 %);
  3. Катэгорыя 3: Гранты на даследванні ў грамадскай сферы (памер гранта складае ад 3 000 да 10 000 эўра, абавязкова наяўнасць сафінансавання ў памеры 5 %).

Пры разглядзе заявак будуць улічвацца:

  • актуальнасць прапанаванага праекта для бягучай сітуацыі з правамі чалавека;
  • адпавяданне праекта агульнай мэце конкурса;
  • наяўнасць рэалістычнай і дасягальнай мэты праекта;
  • адпавяданне дзейнасці заяўленым мэтам;
  • устойлівасць дзейнасці пасля заканчэння фінансавання;
  • рэалістычнасць, абгрунтаванасць бюджэту;
  • наяўнасць сафінансавання ў памеры не менш за 5% ад бюджэту (для праектаў катэгорыяў 2 і 3).

Больш дэталёвая інфармацыя пра ўмовы конкурсу, формы заяўкі і бюджэта — у дададзеных файлах. Па ўсіх пытаннях, датычных конкурса, звяртайцеся па адрасе grants.belarus@humanrightshouse.org. 

Documents:

Tags:
Belarus-BY

Latest

February 15, 2019

Расшифровка трансляции рассмотрения доклада Беларуси на 124 сессии КПЧ ООН. День 2

8 и 9 октября 2018 года в Женеве на 124 сессии Комитета по правам человека ООН рассматривали доклад Беларуси, который государство представило впервые за 20 лет.

February 8, 2019

Таццяна Равяка: «Калі ты ў самых складаных сітуацыях усміхаешся, значыць, ты яшчэ не пераможаны»

Таццяна Равяка – адна з першых праваабаронцаў Беларусі; уласна яна і ўдзельнічала ў стварэнні сучаснай праваабарончай супольнасці. Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава публікуе размову з Таццянай Равякай – Прэзідэнтам БДПЧ з 2010 па 2018 гады.

February 6, 2019

Вакансія ў Беларускім ДПЧ: менеджэр адукацыйнай праграмы ILIA-By

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава шукае менеджэра адукацыйнай праграмы ILIA-By. Падаць заяўку можна не пазней за 6 сакавіка.