Пра яго асобу вядома, што ён не меў сталага месца жыхарства,  са сваімі дзецьмі стасункаў не мае. Асуджаны Эдуард Лыкаў – ураджэнец Расіі, але з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда адзначыў, што гэты выпадак у чарговы раз дэманструе, што дзяржава хавае ад грамадскасці факты вынясення смяротных прысудаў і іх выкананне: “Чыноўнікі часта кажуць, што ў Беларусі расстрэльваюць адзінкі, але калі няма публічнай інфармацыі, каму вынесена смяротнае пакаранне, калі ўся гэта інфармацыя дзяржаўнымі органамі хаваецца ад грамадскасці, тады складана апеляваць да лічбаў, колькі ж людзей насамрэч было расстраляна ў Беларусі ад імя дзяржавы”.

Праваабаронцы ў межах кампаніі супраць смяротнага пакарання будуць сачыць за гэтай сітуацыяй. І ў выпадку неабходнасці гатовыя аказаць юрыдычную дапамогу абвінавачанаму пры абскарджванні рашэння суда першай інстанцыі ў касацыйным парадку і пры звароце ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Пры гэтым Прэзідэнт Беларусі Александр Лукашэнка у нядаўнім часе публічна выказаўся за прымяненне смяротнага пакарання ў краіне. «Калі ты, нягоднік і падонак, ідзеш і не першы раз ужо робіш злачынства, забіваеш чалавека, то якое права ты маеш жыць на гэтай зямлі?» — сказаў нядаўна Лукашэнка.

***

На еўрапейскай прасторы Беларусь застаецца апошняй краінай, дзе ўсё яшчэ практыкуецца смяротнае пакаранне. У Беларусі смяротны прысуд прыводзіцца ў выкананне спецыяльнай камандай супрацоўнікаў МУС у СІЗА № 1 горада Мінска шляхам расстрэлу. Як і ў савецкія часы, пра дату і час пакарання не паведамляецца, цела сваякам пакаранага не выдаецца, месца пахавання не паказваецца.

Варта адзначыць атмасферу сакрэтнасці ў дачыненні да пытання прымянення смяротнага пакарання ў краіне. Прадстаўнікам кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, якая праводзіцца з 2009 года, вядома толькі колькасць вынесеных і ўступіўшых у сілу смяротных прысудаў. Так, з 1990 года ў Беларусі ўступілі ў сілу смяротныя прысуды, вынесеныя ў дачыненні да 329 чалавек. З іх 281 прысуд быў вынесены ў перыяд з 1990 па 1999 гады. Пасля 1999 года назіраецца тэндэнцыя да рэзкага зніжэння колькасці вынесеных прысудаў. Так, з 2000 па 2013 было вынесена 50 смяротных прысудаў. Дадзены факт, у першую чаргу, звязаны са з’яўленнем у 1998 годзе ў Крымінальным кодэксе Беларусі альтэрнатыўнага смяротнаму пакаранню віда пакарання – пажыццёвага зняволення.

Артыкулы па тэме

У Дзень правоў чалавека – пра права на жыццё

10 кастрычніка – Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання

Маці расстралянага – праваабаронца года ў Беларусі