У 2020 годзе Беларусь будзе прэзентаваць перыядычны агляд у Камітэт ААН па эканамічных, сацыяльных і культурных правах. Арганізацыі грамадзянскай супольнасці могуць падрыхтаваць альтэрнатыўную справаздачу. Мэтай канферэнцыі было падвысіць кампетэнцыю грамадзянскай супольнасці па абароне сацыяльна-эканамічных правоў, падрыхтоўцы і прасоўванні справаздач у дагаварныя органы ААН, у прыватнасці, у Камітэт па эканамічных, сацыяльных і культурных правах.

 

Да ўдзелу запрашаліся тыя, хто працуе з правам на здароў’е, правам на працу, правам на адукацыю, правам на дастатковы ўзровень жыцця, з сацыяльна-эканамічнымі і культурнымі правамі ўразлівых груп.

Алег Гулак і Дзмітый Чарных

Агулам у канферэнцыі прынялі ўдзел 47 чалавек з арганізацый, якія працуюць з рознымі сацыяльнымі, эканамічнымі і культурнымі правамі: адукацыйныя арганізацыі, экалагічныя, гендэрныя, незалежныя прафсаюзы і іншыя. Гэта былі як дзяржаўныя арганізацыі, напрыклад, РНПЦ псіхічнага здароўя, Кіраўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, так і НДА: Экадом, Тайм Акт, БХК і іншыя. Таксама ў канферэнцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці – з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Канферэнцыю адкрыла прамовай прадстаўніца ААН у Беларусі Ганна Таляронак, спецыялістка па прававых пытаннях у сферы развіцця.

Першы дзень удзельнікі слухалі лекцыі. Экспертамі выступілі:

Кацярына Дзяйкала, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, загадчыца кафедры міжнароднага права БДУ;

Марыя Вірджынія Брас Гомес, старэйшы саветнік па сацыяльнай палітыцы Міністэрства салідарнасці і сацыяльнай салідарнасці, Партугалія;

Сандра Эпал-Ратхен, Franciscans International;

Дзмітрый Чарных, каардынатар прававых праграм РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”;

Сяргей Драздоўскі, дырэктар ППУ “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”.

Таксама ў першы дзень канферэнцыі Беларускі Хельсінкскі Камітэт прэзентаваў вынікі праекту, супольнага з Беларускім домам правоў чалавека: стварэнне рэсурсу аб правах чалавека для юрыстаў і менеджэраў НДА.

На другі дзень удзельнікі падзяліліся на тры групы па прынцыпе права, якое абаранялі: права на здароўе, права на працу, права на адукацыю, і працавалі пад кіраўніцтвам мадэратараў. Менавіта, яны фармулявалі праблемы, якія ёсць у рэалізацыі пэўнага права, і стваралі рэкамендацыі, што трэба змяніць. За ўзор рэкамендацый бралі мадэль альтэрнатыўнай справаздачы ў дагаворныя органы ААН.

 

Пасля супольнай працы групы прэзентавалі вынікі для ўсёй аўдыторыі і абмяркоўвалі напрацоўкі ў шырокім коле, у тым ліку, атрымлівалі зваротную сувязь ад мадэратара канферэнцыі Алега Гулака.

 

Апрача гэтага, сустрэча стала добрай магчымасцю абмяняцца досведам выкарыстання механізмаў дагаворных органаў ААН з калегамі з розных арганізацый.