Акрамя звычайных пунктаў сустрэч Сеткі ДПЧ, такіх як абмеркаванні дзейнасці, групавыя дыскусіі, прыняцце сумесных заяваў і плана дзеянняў, сустрэча ўключае ў сябе адкрыццё выставы прац беларускага фотажурналіста, а таксама паказ двух дакументальных фільмаў: адзін аб Азербайджане, іншы – аб тактыках і тэхніках у галіне правоў чалавека.
Нягледзячы на тое, што Усходняя Афрыка і Афрыканскі Рог, адзін з прыярытэтных рэгіёнаў Сеткі Дамоў правоў чалавека, не будуць прадстаўленыя на сустрэчы, бо літоўскія ўлады не змаглі арганізаваць выдачы віз, гэта будзе лепшае мерапрыемства Сеткі за ўсю яе гісторыю. Рэгіянальнае прадстаўніцтва ахопіць 17 краін, адкуль прыедуць больш за 50 дэлегатаў. Па гэтай прычыне пасяджэнне прыйшлося перанесці з сядзібы Беларускага Дома правоў чалавека ў выгнанні, размешчанай ў цэнтры старой Вільні, у канферэнц-гатэль, што па-за межамі цэнтру горада.
Тым не менш, ключавыя падзеі будуць праведзеныя ў сядзібе Беларускага Доме правоў чалавека, у тым ліку і прэс-канферэнцыі, прымеркаваныя да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. З моманту свайго адкрыцця некалькі гадоў таму, гэтая сядзіба прадаставіла беларускай праваабарончай супольнасці дом удалечыні ад дома, прытулак, дзе можна не толькі сустрэцца для свабодных дыскусій, але і застацца на некаторы час, тым самым пазбавіўшыся ад пагроз, пераследу і ціску, што часта здараецца ў Беларусі.
У пятніцу асноўным пунктам штогадовай сустрэчы стане міжнародная канферэнцяі, прысвечаная Беларусі і краінам Балтыі, адносінам паміж імі з пункту гледжання правоў чалавека. У канферэнцыі прымуць удзел больш за 200 чалавек. Сярод дакладчыкаў, вядучых беларускіх праваабаронцаў і даследчыкаў у галіне правоў чалавека з усіх трох балтыйскіх краін, да ўдзелу далучыліся таксама прадстаўнікі міжнародных НДА па правах чалавека. Статуснасць і вагу мерапрыемству надасць прысутнасць прадстаўнікоў Еўрапейскага парламенту, Савету Еўропы і ААН, а таксама – прадстаўнікоў парламента Літоўскай Рэспублікі і Нарвежскага міністэрства замежных спраў, амбасадара Нарвежскага Каралеўства ў Літве.
Галоўнымі тэмамі канферэнцыі будуць такія, як неабходнасць абароны тых, хто працуе ў праваабарончай галіне, сітуацыя з правамі чалавека і свабодай слова ў Беларусі і краінах Балтыі, а таксама тое, як праваабаронцы і арганізацыі могуць спрыяць павышэнню дасведчанасці аб тых ключавых пытаннях, якія выклікаюць іх найвялікшую заклапочанасць. Увага будзе засяроджана і на тым, як найлепш утрымаць і працягнуць той імпульс, што будзе створаны сустрэчай. Цалкам магчыма, што дакладчыкі і праваабаронцы скарыстаюцца і высновамі Венецыянскай камісіі, чый першы віцэ-прэзідэнт, прафесар Ян Эрык Хельгесен з Універсітэта Осла, дасць сустрэчы заключныя заўвагі.
Беларускі ДПЧ