У акцыі і шэсці, якое прайшло 26 красавіка ў цэнтры Мінску, узялі ўдзел каля 700 чалавек.
Грамадскі актывіст з Гомеля Юрый Рубцоў прыйшоў у саколцы, на якой спераду напісана «Лукашэнка сыходзь», а ззаду «Арыштуйце мяне. Падстава? Я супраць Лукашэнкі», і быў затрыманы. Рубцова прывялі на суд без кашулі, у адных штанах.
Падчас акцыі былі таксама затрыманыя грамадскі дзеяч Леанід Смоўж і яго сябра Мікалай Колас. За імі ў тралейбус селі асобы ў цывільным, а перад тралейбусам падагналі сіні мікрааўтобус, куды пасадзілі затрыманых. Пры затрыманні Мікалая Коласа збівалі ў мікрааўтобусе. Ён заявіў у судзе, што пратакол на яго складалі пад катаваннем і не далі магчымасці пазваніць дамоў.
28 красавіка у судзе Савецкага раёна Менску былі разгледжаныя адміністратыўныя справы шасці ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху», якія былі затрыманыя 26 красавіка пасля адразу пасля завяршэння мітынгу. Усе затрыманыя падчас акцыі асуджаныя на 15-20 сутак арышту.
Прэвентыўна, перад “Чарнобыльскім шляхам былі затрыманыя 6 чалавек, якіх асудзілі на тэрміны ад 5 да 25 сутак. Самы вялікі тэрмін – 25 сутак – атрымалі былыя палітвязні Аляксандр Францкевіч ды Зміцер Дашкевіч.
Артыкулы па тэме
Карная псіхіятрыя – спосаб ціску на беларускіх актывістаў
Акцыя палітычнай апекі: літоўскія парламентарыі ўзялі шэфства над беларускімі палітвязнямі
Палітвязень Мікалай Статкевіч непакоіцца, што прашэнне аб памілаванні могуць напісаць за яго