Следчыя паведамілі Рубцову, што крымінальная справа супраць яго заведзеная паводле артыкула 391 «Абраза суддзі або народнага засядацеля». За абразу суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя санкцыя артыкула прадугледжвае розныя віды пакарання — штраф, папраўчыя працы на тэрмін да двух гадоў, арышт на тэрмін ад трох да шасці месяцаў ці абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.
З Юрыя Рубцова ўзята падпіска аб неразгалошванні звестак следства. Але, як правіла, па такіх справах перадусім праводзіцца лінгвістычная экспертыза тэксту «абразы», што азначае працяг следчых дзеянняў.
Наступны допыт актывіста адбудзецца праз тыдзень. Як паведамлялася раней, Юрый Рубцоў падаваў заўвагі да пратакола судовага паседжання, якое вёў суддзя Савецкага раёна Мінска Кірыл Палулех, аднак суд не ўзяў іх пад увагу.
Нагадаем, што адміністратыўны працэс, па выніках якога словы Рубцова былі расцэнены як абраза суддзі, праходзіў пасля акцыі «Чарнобыльскі шлях», 28 красавіка бягучага года, у судзе Савецкага раёна Мінска. Супраць прысуджаных 25 сутак арышту актывіст увесь тэрмін адбыцця пакарання трымаў галадоўку, пасля якой трапіў у шпіталь. А пасадзілі Рубцова, уласна, за тое, што ён быў адзеты ў майку з надпісам «Лукашэнка, сыходзь!»
Раней Рубцова арыштоўвалі за майку «Лукашенко, уходи», хоць беларуская канстытуцыя і законы фармальна гарантуюць свабоду слова.
Documents:
- Руководство по определению понятия «политический заключенный»
Артыкулы па тэме
Алесь Бяляцкі дзякуе міжнароднай супольнасці за падтрымку ды нагадвае пра іншых палітвязняў
Савет ААН па правах чалавека працягнуў мандат Спецыяльнага дакладчыка ААН па Беларусі
64 НДА з розных краінаў заклікалі прэзідэнта Аліева да безумоўнага вызвалення праваабаронцаў