Кожны ахвотнік меў магчымасць пазнаёміцца з дзейнасцю Сеткі ДПЧ ў розных краінах, а таксама падтрымаць звароты да кіраўніцтваў Беларусі, Расеі ды Азербайджану аб недапушчэнні пераследу тамтэйшых актывістаў.
Пад лістом да прэм’ер-міністра РБ Сяргея Сідорскага і генерал-палкоўніка Леаніда Мальцава назбіралася 83 подпісы. Праваабаронцы і неабыякавыя нарвежцы заклікалі беларускіх чыноўнікаў спыніць выкарыстанне вайсковага абавязку як рэпрэсіўнага сродку. Сёння шырокі распаўсюд у краіне набыла практыка, калі актывісты маладзёвых дэмакратычных арганізацыяў гвалтоўна забіраюцца ў войска, не зважаючы на тое, што напачатку былі прызнаныя нягоднымі да службы з-за праблем са здароўем.


Documents: