Дадзены агляд заснаваны на інфармацыі з адкрытых крыніц, у прыватнасці СМІ, інтэрв’ю з самімі журналістамі, паведамленнях Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ). У агляд уключаныя выпадкі затрыманняў журналістаў і абмежавання волі ў іншым выглядзе падчас выканання журналістамі прафесійных абавязкаў па асвятленні падзей, а таксама факты ўжывання фізічнай сілы з боку органаў улады, выпадкі пяротрусаў і канфіскацыі тэхнікі да, падчас і пасля падзей 19 снежня 2010г. на плошчы Незалежнасці.

Асобныя факты абыходжання з журналістамі падчас затрымання і працэсуальных дзеянняў пасля арыштаў могуць быць расцэненыя як парушэнне забароны на ўжыванне катаванняў, жорсткае і зневажаючае чалавечую годнасць абыходжанне і пакаранні, а таксама як парушэнне права на волю і асабістую недатыкальнасць.

На падставе вышэйпералічаных фактаў можна зрабіць выснову, што дзяржава Рэспубліка Беларусь за апошнія 4 гады, якія прайшлі з мінулых выбараў Прэзідэнта, не прасунулася на шляху забеспячэння свабоды  выражэння і свабоды сходаў, не выконвае ўзятыя на сябе абавязанні ў рамках міжнародных дамоў ААН і АБСЕ ў гэтай сферы, у прыватнасці рэкамендацыі Адмысловага дакладу “Стаўленне да сродкаў масавай інфармацыі падчас правядзення палітычных дэманстрацый”.

Documents:

  • Аналитическая справка №1-2

    о правах журналистов в свете событий в Республике Беларусь за период декабрь 2010 – январь 2011,
    подготовленная Международной наблюдательной миссией.