Форум беларускіх праваабаронцаў быў апошнім у серыі падзеяў на базе беларускага Дома правоў чалавека, што адбываліся цягам апошняга тыдня ў Вільні. У ходзе Форуму, амаль сто ўдзельнікі прынялі сумесную стратэгію і прыступілі да распрацоўкі сумеснага плана дзеянняў.

“Праваабарончая супольнасць Беларусь гатова цяпер перайсці на больш высокі ўзровень супрацоўніцтва, – заявіў лідэр вядомай праваабарончай арганізацыі “Вясна” Алесь Бяляцкі (на фота) у сваім выступе.

Заставацца разам


“У адрозненне ад многіх іншых сектараў беларускай незалежнай супольнасці, праваабаронцы змаглі заставацца разам і падтрымліваць добрыя адносіны адзін з адным на працягу ўсіх апошніх гадоў з моманту першага Форуму”, – адзначыў Бяляцкі. Ён і яго калегі сфармулявалі шэраг станоўчых дасягненняў, якія можна лічыць агульным здабыткам беларускх праваабаронцаў.  

Актывісты заўсёды трымалі тэму правоў чалавека на парадку дня і ў кантэксце  беларуска-еўрапейскіх адносін, у выніку чаго адносіны да многіх палітычных зняволеных з боку ўладаў былі больш гуманнымі.  Многія арганізацыі па правах чалавека ў краіне таксама дасягнулі поспеху ў правядзенні сумесных акцый, кампаній і іншых мерапрыемстваў.

Выжыванне

Але ж тое, што спрыяла кансалідацыі беларускай праваабарончай супольнсці – гэта не толькі сумесныя дасягненні, але і той факт, што ў сучаснай Беларусі сітуацыя з правамі чалавека ўвесь час пагаршаецца. Працуючы ва ўмовах прыгнёту і пераследу, яны распрацавалі некаторыя механізмы для абароны і падтрымкі адзін аднаго.

Аднак, ніякага прарыву ў  плане стварэння нармальных умоў працы для праваабаронцаў дасягнута не было. Урад Беларусі працягвае ставіцца да  праваабаронцаў як да ворагаў, а не як да партнёраў.
Толькі з дапамогай унутранай салідарнасці магчыма супрацьстаяць рэпрэсіям, заявіла падчас форуму Таццяна Равяка (на фота), Прэзідэнт Беларускага Дома правоў чалавека ў Вільні.


Зноў нагадваючы аб першым “марозным” Форуме ў цэнтры адпачынку ў Беларусі ў 2004 годзе, яна сказала, што менавіта пачуццё салідарнасці і адказнасці дапамагло беларускім праваабаронцаў працаваць далей і не здавацца.

Настойлівая неабходнасць у прафесіяналізме

Акрамя такіх словаў, як”салідарнасць”, “прафесіяналізм” на працягу тыдня на форуме часта гучала і яшчэ адно паняцце.  Донары мерапрыемства падкрэслілі, што праваабарончая супольнасць Беларусі павінна быць больш адкрытай, нават на фоне ўзмацнення рэпрэсіяў і страт прымаць маладых людзей і забяспечыць з’яўленне новага пакалення праваабаронцаў.

Для таго, каб мець магчымасць не толькі выжыць, але і абслугоўваць грамадскія патрэбы па абароне правоў, падрыхтоўка кадраў і больш высокі ўзровень прафесіяналізму мае вырашальнае значэнне. Адукацыя і прафесійная падрыхтоўка стаяць на высокім месцы сярод прыярытэтаў агульнай стратэгіі і плана дзеянняў.
Па словах Бяляцкага, у сучаснай Беларусі назваць сябе праваабаронцамі могуць каля 600 чалавек. Але разам з тэхнічным персаналам і валанцёрамі лік такіх  людзей, якія належаць да сектара абароны правоў чалавека ў Беларусі, ідзе на тысячы, дадаў ён.

Documents: