На прэзентацыі прысутнічалі ўдзельніцы і эксперты праекта “Развіццё гендэрнай адчувальнасці ў Беларусі” , накіраванага на заахвочванне і развіццё гендэрнай пісьменнасці і гендэрнай адчувальнасці ў беларускім грамадстве, а таксама прадстаўнікі партнёрскіх арганізацый. Падчас прэзентацыі стваральніцы прадставілі фільм “Сукенка” і рэсурснага пакета “Гендэрны лікбез”. Перад прысутнымі выступіла Надзея Гусакоўская – вядучы эксперт праекта, – якая адзначыла ўнікальнасць прадстаўленых матэр’ялаў.
Таксама праз інтэрактыўныя заданні і жывую дыскусію з прысутнымі эксперты Алена Мінчэня і Вольга Сасункевіч прадставілі “Гендэрны лікбез”, які выйшаў пад іх рэдакцыяй.
“Унікальнасць гэтага матэр’ялу ў тым, што тэксты былі падрыхтаваня не экспертамі, а проста жанчынамі з актыўнай пазіцыяй і з розным бэкграундам. Перад намі стаяла важная задача – звязаць розныя па стылістыцы тэксты, і нам гэта ўдалося. Таксама і фармат атрымаўся ўнікальным, бо ў кожнай тэме ёсць тэарэтычная база, гласарый, “ – распавяла Алена Мінчэня.
Вольга Сасункевіч у сваю чаргу адзначыла гнуткую структуру брашуры, у якой прадстаўленыя 4 модулі, звязаныя між сабой, але яны ўяўляюць сабой своеасаблівы канструктар.12 тэм размешчаныя такім чынам, каб іх можна было лёгка камбінаваць паміж сабой. Таксама адметнасць прадстаўленых матэр’ялаў у тым, што яны ўключаюць асобны блок практыкаванняў, якія могуць быць выкарыстаныя, каб адаптаваць форму групавой інтэрактыўнай працы да гендэрнай тэматыкі.
Вольга Петруковіч – тэхнічны рэдактар тэкста і аўтар тэм – распавяла прысутным пра тое, як праходзіла праца над матэр’яламі на такія дыскусійныя тэмы,як, напрыклад, роля жанчыны ў палітыцы: “Працуючы з тэксатам было важна падаць матэрял такім чынам, каб людзі без сфармаванай пазіцыі ці з супрацьлеглай пазіцыяй, змаглі мяне пачуць, бо я ведаю, як складана пісаць тэксты, пазіцыю аўтараў якіх ты не падзяляеш”.
Таксама прысутным быў прадстаўленв і фільм “Сукенка”, над якім працавалі адначасова некалькі аўтараў. Аўтары сабралі 5 жаночых гісторый у адным творы, які і стаў першым фемінісцкім дакументальным фільмам.
***
Праект “Развіццё гендэрнай адчувальнасці ў Беларусі” ажыццяўляўся ў 2011-2012 гадах Беларускім домам правоў чалавека ў супрацоўніцтве з Цэнтрам гендэрных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта “, Беларускай Асацыяцыяй Журналістаў, РГА” Прававая ініцыятыва “, Міжнародным Цэнтрам гендэрных ініцыятыў: « Адліга: жанчыны за поўнае грамадзянства », ГА ” Цэнтр “Трэці сектар” ” і быў накіраваны на заахвочванне і развіццё гендэрнай пісьменнасці і гендэрнай адчувальнасці ў беларускім грамадстве з мэтай развіцця сапраўднай гендэрнай роўнасці і павагі да правоў жанчын у Беларусі.
Артыкулы па тэме
Беларускія грамадзяне не атрымліваюць абароны ў нацыянальных судах і звяртаюцца ў Камітэт ААН
Праваабаронцамі прадстаўлена даследаванне масавых затрыманняў пасля выбараў 19 снежня 2010 года