Сваякі Генадзя Якавіцкага перадалі каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакаранння ў Беларусі” Андрэю Палуду дакумент з Мінскага абласнога суда, які падцвярджае гэтую інфармацыю: Паведамляем, што прысудам Мінскага абласнога суда ад 5 студзеня 2016 года Ваш бацька Якавіцкі Генадзь Генадзевіч асуджаны па ч.3 арт, 174, п.п. 6, 12 арт. 139 КК да выключнай меры пакарання – смяротнай кары – уступіў у законную сілу 8 красавіка 2016 года і прыведзены ў выкананне 5 лістапада 2016 года.”

Іван Кулеш быў прызнаны вінаватым у трох забойствах, крадзяжы, рабаванні і спробе яшчэ аднаго забойства. Змякчальнымі фактамі былі прызнаныя наяўнасць малалетняга дзіцяці ў Івана Кулеша, яго асабістае прызнанне ў здзяйсненні злачынстваў і яўка з павіннай. Да абцяжарвальных фактараў былі залічаны п’яны стан Куляша ў час злачынстваў і яго ранейшыя злачынствы. Некаторыя нестыкоўкі паказанняў падсуднага з матэрыяламі следства былі аднесены да таго, што ў момант здзяйснення злачынства Кулеш быў п’яны і злачынствы адбыліся досыць даўно.

Сваякі другога асуджанага, Сяргея Хмялеўскага, пра тое, што прысуд да смяротнага пакарання ў дачыненні да іх блізкага чалавека прыведзены ў выкананне, паведамілі каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палудзе 29 лістапада.
“Больш за месяц ад Сяргея Хмялеўскага не было лістоў да сваякоў. Аднак, на тым тыдні сваякі адносілі грошы для яго і іх у СІЗА узялі. Сёння ж яны пайшлі з ім на спатканне, дзе ім сказалі, што прысуд прыведзены ў выкананне.Акрамя таго, ужо месяц няма лістоў і ад іншага асуджанага – Генадзя Якавіцкага. Пакуль у нас няма ніякай інфармацыі пра яго лёс”, – распавёў праваабронца.

Між тым Камітэт ААН па правах чалавека 3 жніўня пацвердзіў рэгістрацыю індывідуальнага зварота Сяргея Хмялеўскага і прасіў беларускія ўлады адкласці расстрэл асуджанага, пакуль яго справа знаходзіцца на разглядзе Камітэта.

Нагадаем, Мінскі абласны суд вынес смяротны прысуд 31-гадоваму Сяргею Хмялеўскаму за жорсткае забойства двух і больш асобаў. Гэты цяжкі прысуд быў вынесены пасля перагляду ягонай крымінальнай справы, па якой раней Хмялеўскі быў асуджаны да пажыццёвага зняволення.

Міжнародная арганізацыя Amnesty Intrnational выступіла ў абарону Сяргея Хмялеўскага і распаўсюдзіла тэрміновы зварот да прэзідэнта Лукашэнкі з заклікам спыніць смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Артыкулы па тэме

Спецыяльны дакладчык ААН па Беларусі не знаходзіць “ніякіх паляпшэнняў” у галіне правоў чалавека

Кіраўнік ААН пра смяротнае пакаранне:давайце кіравацца ў сваіх дзеяннях маральным компасам

Маці беларуса, пакаранага смерцю, накіравала скаргу ў Камітэт па правах чалавека