Як заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай беларускай дыпламатыі МЗС Юрый Амбразевіч 10 лютага на брыфінгу ў Мінску, беларускі ўрад не плануе запрашаць Міклаша Харасці ў Беларусь: «Мы не лічым , што ён можа ці здольны весці канструктыўны дыялог з урадам Беларусі ў сілу спецыфічных асабістых якасцяў і перадгісторыі пытання (установы паста спецдакладчыка ), а таксама таму, што ўстанова гэтай пасады ажыццяўлялася без згоды з беларускім урадам». У сваю чаргу Амбразевіч адзначыў, што запрашэнні наведаць Беларусь будуць высланы шэрагу тэматычных спецдакладчыкаў Савета ААН па правах чалавека –  спецдакладчыкам па свабодзе СМІ, свабодзе рэлігіі, свабодзе суддзяў, па гандлі людзьмі і дзіцячай парнаграфіі, па правах мігрантаў, па гвалце ў адносінах да жанчын.

Прэзідэнт Беларускага Дома правоў чалавека імя Барыса Звоскава і сябра савету Праваабарончага цэнтра “Вясна” Таццяна Рэвяка (на фота) адзначыла, што падобныя дзеянні паказваюць жаданне беларускіх уладаў весці размову толькі пра асобныя пытанні ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, а не абмяркоўваць праблемныя моманты і сітуацыю цалкам: “ У сістэме абароны правоў чалавека ААН ёсць краінавыя і тэматычныя спецдакладчыкі. Краінавыя прызначаюцца вельмі нячаста і ў тых краінах, дзе сітуацыя з правамі чалавека з’яўляецца крытычнай. Калі Савет па правах чалавека прызначае краінавага спецдакладчыка, то практыка такая, што ён арынтуецца на ягоныя даклады, якія ўтрымліваюць аналіз шырокага спектру праблем. Тэматычныя спецдакладчыкі аналізуюць сітуацыю толькі ў канкрэтнацй сферы. Калі беларускія ўлады кажуць, што гатовы запрашаць толькі тэматычных спецдакладчыкаў, то такім чынам яны дэмантруюць найперш сваю пазіцыю непрызнанння краінавага спецдакладчыка і агульных падыходаў Савета па ПЧ ААН, а таксама выказваюць гатоўнасць абмяркоўваць на ўзроўні ААН толькі тыя тэмы, якія самі абіраюць. Вядома, абіраюць тыя сферы, дзе назіраецца сапраўды пэўны прагрэс. Але магчымасці весці размову пра ўвесь комплекс правоў чалавека, а таксама па асобных найбольш балючых пытаннях, у такім падыходзе няма. Тут назіраецца жаданне беларускіх уладаў з аднаго боку – ігнараваць агульна прынятыя правілы, з іншага – спрабаваць навязваць свае”.

Адказваючы на пытанне, чаму да гэтага часу не былі ажыццёўлены візіты тэматычных дакладчыкаў і вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Наві Пілэй, Амбразевіч паведаміў, што запрашэнні ім былі накіраваны яшчэ ў 2010 годзе.  «Візіты не былі рэалізаваны, мабыць, з-за пазіцыі кіравання вярхоўнага камісара аб тым, што, калі існуе краінавы дакладчык, візіты іншых дакладчыкаў не патрэбныя», – сказаў ён.На ўдакладненне пра тое, што вярхоўны камісар па правах чалавека адмовілася ад візіту ў сувязі з тым, што беларускі бок не гарантавала ёй сустрэчу з знаходзяцца ў турме палітвязнямі, Амбразевіч заўважыў : «Пытанне аб сустрэчы з імі, магчыма, і было, але чаму беларуская дзяржава павінна з парушэннем уласнага заканадаўства ісці на такія дзеянні? » .

Міклаш Харасці сустракаецца з праваабаронцамі  па-за межамі Беларусі

Савет ААН па правах чалавека ўвёў мандат Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь у сакавіку 2012 года. Аднак Міклаш Харасці так і не меў магчымасці прыехаць у Беларусь, бо ўлады краіны адмаўлялі яму ў праве на ўезд. Не маючы магчымасці наведаць Беларусь, спецдакладчык ажыццяўляе сваю працу, арганізоўваючы кансультацыі з прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці і праваабаронцамі Беларусі на тэрыторыі суседніх з ёй краін.

“Што датычыць праваабаронцаў, то мы настроены на супрацоўніцтва і рэальна працуем з  усімі механізмамі па абароне правоў чалавека, і, вядома з такім моцным, як краінавы спецдакладчык. Праваабаронцы віталі ўвядзенне гэтага мандату ў 2012 годзе і адразу заявілі пра сваю зацікаўленасць у супрацы. На працягу ўсяго перыяду дзеяння спецдакладчыка гэттае супрацоўніцтва было вельмі цесным. Канешне, нам вельмі шкада, што беларускі афіцыйны бок заняў пазіцыю непрызнання мандату і адмяўляецца запрасіць у Беларусь спадара Міклаша Харасці. Мы лічым, што такое супрацоўніцтва магло б мець сур’ёзны станоўчы поспех і спрыяць выпраўленню сітуацыі ў многіх праблемных сферах”, – адзначыла праваабаронца Таццяна Рэвяка.

Пасля таго, як у чэрвені 2013 года было прынятае рашэнне працягнуць мандат спецдакладчыка ў Беларусі яшчэ на год, Савет ААН па правах чалавека заклікаў улады Беларусі ў поўнай меры супрацоўнічаць са спецдакладчыкам ААН, у тым ліку шляхам прадастаўлення яму доступу для наведвання краіны і доступу да патрэбнай інфармацыі. Міклаш Харасці неаднаразова заяўляў, што хацеў бы даследаваць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі непасрэдна на месцы, а дыялог наўпрост з беларускімі ўладамі ён лічыць вельмі важным інструментам паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, аднак пазіцыя беларускіх уладаў не мяняецца.

Таццяна Рэвяка, у сваю чаргу, адзначыла, што такая рэакцыя ўладаў краін прадказальная : “Улады большасці краін, у адносінах якіх уводзіцца такі мандат, вельмі нервова рэагуюць на гэта і ўспрымаюць ледзь як не ціск і ўмяшальніцтва. На адной з сустрэч у Жэневе мы размаўлялі з прадстаўніком адной з афрыканскіх краін, у адносінах да якой быў уведзены аналагічны мандат. Спачатку ўлады краіны вельмі балюча адрэагавалі і павялі сябе так, як паводзяць зараз сябе беларускія ўлады. Але ўсё ж вырашылі паспрабаваць – ці сапраўды гэта так страшна, як падалося на першы погляд. Спецдакладчыка пусцілі ў краіну, завязалася цеснае супрацоўніцтва і ў рэшце рэшт вынікі былі найлепшымі: тыя рэкамендацыі, якія выпрацаваў спецдакладчык, дапамаглі справіцца з сістэмнымі і сістэматычнымі праблемамі ў краіне. Было б добра, каб і беларускія ўлады змаглі рэальна ацаніць станоўчы патэнцыял ад супрацоўніцтва з экспертам найвышэйшага ўзроўню і нарэшце зрабілі крок насустрач”.

***

Савет ААН па правах чалавека ўвёў мандат Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь у сакавіку 2012 года, на першапачатковы перыяд у адзін год. Рашэнне яшчэ на год працягнуць мандат спецдакладчыка па сітуацыі ў Беларусі было прынятае пасля галасавання, праведзенага 13 чэрвеня ў рамках сесіі Савета  ААН па правах чалавека, што праходзіць у Жэневе.У якасці спецыяльнага дакладчыка Міклаш Харасці (Венгрыя) не залежыць ад якога-кольвек урада ці арганізацыі, і выступае ад уласнага імя. У 1970-х , сп. Харашці быў адным з заснавальнікаў руху за правы чалавека і свабодную прэсу ў Венгрыі, а ў 1990-х гадах быў членам венгерскага парламента. З 2004 па 2010 займаў пасаду прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі. З 2010 года быў прафесарам у некалькіх універсітэтах, выкладаў дэмакратызацыю СМІ.

Артыкулы па тэме

Спецдакладчык ААН Міклаш Харасці: «Беларусь павінна гарантаваць права выбіраць і быць абраным»

Спецдакладчык ААН сустрэўся з беларускімі праваабаронцамі

Мандат Спецдакладчыка ААН па Беларусі працягнуты