Дрэннае месца

Гарадскі выканаўчы камітэт горада Брэста адмовіў у правядзенні мітынгу за падпісанне Беларуссю Міжнароднай канвенцыі для абароны ўсіх асоб ад гвалтоўнага знікнення.

Заяўку на правядзенне гэтага мерапрыемства 30 жніўня падаваў праваабаронца Раман Кісляк (на фота). Дата правядзення мітынгу была прымеркаваная да 30 жніўня – Міжнароднага дня ахвяраў гвалтоўных знікненняў, перадае БелаПАН. Арганізатары мітынгу планавалі правесці яго на пешаходнай плацоўцы плошчы Леніна, побач з будынкам навукова-тэхнічнай бібліятэкі.

“У адказе, які я атрымаў, стандартная прычына адмовы – нібыта заяўка пададзена на правядзенне мітынгу не ў месцы, якое б пасавала для правядзення масавых мерапрыемстваў, – паведаміў БелаПАН праваабаронца. 

Гэта звычайная практыка ў Беларусі для дзяржаўных чыноўнікаў аб забароне падзей грамадскай актыўнасці па аналагічных прычынах. Праваабаронцы лічаць, што  гэтая  практыка супярэчыць свабодзе мірных сходаў, гэтак жа лічыць і Кісляк у дадзеным выпадку: “Я лічу, што гэтая адмова – дыскрымінацыя. 31 ліпеня амаль на гэтым жа месцы, якое я акрэсліў у сваёй заяўцы, праходзіў вялікі канцэрт у рамках Дня горада, дзе было больш за тысячу гледачоў. Гэта непараўнальна з плануемай колькасцю ўдзельнікаў мітынгу – усяго 50 чалавек”.  

“Негледзячы на адмову ў правядзенні мерапрыемства я збіраюся 30 жніўня прыйсці на плошчу і правесці мерапрыемства”, – заявіў Р. Кісляк.

Знікненні 1999-2000

Пытанне зніклых вядомых грамадскіх дзеячаў стаіць на парадку дня ў Беларусі ўжо больш за дзесяць гадоў.

Міжнародная супольнасць лічыць, што шэраг былых высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў маюць дачыненні да выкраданняў і магчымых забойстваў. За выключэннем прэзідэнта Лукашэнкі, ні адзін з іх да гэтага часу не займае высокія службовыя пасады.

На шчасце, пасля 2000 года палітычныя выкрадання былі спыненыя, у адрозненне ад арыштаў і турэмных зняволенняў. Многія звязваюць гэты прагрэс з маштабамі ўнутраных і міжнародных пратэстаў пасля першых знікненняў.

Тым не менш, гэтыя выпадкі ніколі не былі належным чынам расследваныя. Афіцыйнае ж расследванне, шмат кім прызнанае як выключна фармальнае, не рухаецца з месца.

Патрабаванні міжнароднага расследвання

Незалежныя і няўрадавыя арганізацыі і апазіцыйныя палітыкі заклікаюць да незалежнага расследаваньня справаў знікненняў.

Так, 16 жніўня сотні людзей сабраліся ў Менску на мітынгу з лозунгам "Мы патрабуем міжнароднага расследавання справы аб зніклых!" Мірная акцыя пратэсту скончылася арыштамі.

Больш за 200 чалавек сабраліся каля Акадэміі навук з партрэтамі зніклых беларусаў – гэта віцэ-спікер Вярхоўнага Савета Віктар Ганчар, былы міністр унутраных справаў Юры Захаранка, бізнэсмэн і грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі і журналіст Дзмітры Завадскі. Пратэстоўцы стаялі ўздоўж праезжай часткі праспекта Незалежнасці.

Як і многія іншыя акцыі беларускай апазіцыі, мітынг не быў афіцыйна санкцыянаваны.

Ва ўсіх, хто набліжаліся да Акадэміі навук, былі праведзеныя ператрусы: міліцыянты ў цывільным правяралі сумкі і іншыя рэчы мінакоў.

Напады

Моладзевыя лідэры, якія падалі заяўкі на правядзенне акцыі – Яўген Афнагель і Павал Юхневіч – падвергліся нападу з боку супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным. Актывісты арганізацыі "Еўрапейская Беларусь" Максім Сергіец і Андрэй Moўчан былі арыштаваныя.  

Удзельнікі мітынгу запатрабавалі правядзення міжнароднага расследавання выкраданняў і забойстваў у Беларусі ў 1999-2000 былога міністра ўнутраных спраў Захаранкі, віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Ганчара, бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Красоўскага і журналіста Завадзкага.

Генерал Захаранка знік без звестак 7 мая 1999 года. Ён, былы міністр унутраных спраў, быў зняты з пасады прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам за крытыку ўрада краіны. Ён таксама быў заснавальнікам Аб’яднання сілавых структур, сябрам апазыцыйнай Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Пазней сталі знікаць і іншыя добра вядомыя ў краіне асобы: сумны лёс Захаранкі паўтарылі палітык Ганчар, бізнэсмэн Красоўскі і тэлеаператар Завадзкі.

Паводле Хартыя-97 і БелаПАН