Самаізаляцыя, нягледзячы ня ўсе яе адмоўныя бакі, гэта яшчэ і добры час, каб падцягнуць свае прафесійныя навыкі або адкрыць новыя магчымасці для сябе і сваёй ініцыятывы. Як напісаць праек і правільна запоўніць заяўку? Як скласці бюджэт і не ўвайсці ў мінус? Ды й увогуле, як знайсці сродкі для важнай справы абароны Правоў чалавека?

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў межах праграмы ILIA-By абвяшчае дыстанцыйны трэнінг па напісанні праектных прапановаў. Да ўдзелу запрашаюцца выпускнікі адукацыйных праектаў праграмы ILIA-By.

Калі сёння ў вас ужо ёсць каманда людзей, з якімі плануеце распрацоўваць праект, і сябры каманды не з’яўляюцца выпускнікамі ILIA-By, то арганізатары дазваляюць іх удзел. Калі ласка, пазначце гэта ў анкеце.

Што трэба ўмець/мець для ўдзелу ў трэнінгу:

  • кампутар з выхадам у інтэрнэт;
  • базавыя навыкі карыстаня кампутарам;
  • гатоўнасць выдаткаваць час для авалодвання праграмай Zoom.

Запаўняйце анкету і пазначайце ў сваім календары наступныя даты:

25  чэрвеня з 12:30 да 15:30
вэбінар «Правы чалавека: крэатыўныя ідэі для рэалізацыі праектаў»

1 ліпеня з 14:00 да 17:00
вебинар «Что такое проект; структура заявки, описание проблемы, цели, задачи»

7 ліпеня з 14:00 да 17:00
вэбінар «Рабочы план, бюджэт, маніторынг і ацэнка, устойлівасць, каштоўнасці»

9 ліпеня з 11:00 да 12:30
«Прамы эфір».

Калі адна з дат у вас ужо занятая, усё адно падавайце заяўку, бо анлайн-фармат дазваляе нам прыняць большую колькасць удзельнікаў. У такім выпадку, адзначце, калі ласка, гэта ў АНКЕЦЕ.

Рэгістрацыя на трэнінг адкрытая да 23 чэрвеня!

ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА НА ТРЭНІНГ

Бонус! Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў хуткім часе абвесціць конкурс міні-праектаў для выпускнікоў адукацыйных праграм ILIA-By. Дзякуючы ўдзелу ў трэнінгу, вы зможаце падрыхтаваць больш якасную заяўку на гэты конкурс і, адпаведна, павысіць свае шанцы на перамогу. Сачыце за навінамі!