НДА у сваім лісце ад 17 студзеня 2014 асуджае самым рашучым чынам прыняцце украінскім парламентам 16 студзеня 2014 г. закона № 3879, які ўводзіць пэўныя абмежаванні правоў на свабоду выказвання меркаванняў і сходаў, а таксама асноўных правоў на свабоду асацыяцый і датычных да сферы грамадзянскай супольнасці ў цэлым, у тым ліку шляхам увядзення нормаў аб “замежных агентах”, запазычаных з заканадаўства Расійскай Федэрацыі.
Яны заклікаюць прэзідэнта Віктара Януковіча накласці вета на закон № 3879, які абмяжоўвае шэраг правоў, у тым ліку правы на свабоду выказвання і сходаў, асноўных правоў аб’ядноўвацца ў грамадскія арганізаціі, а таксама прастору грамадзянскай супольнасці ў цэлым, у тым ліку шляхам увядзення пастановы пра “замежнага агента”.
НДА таксама заклікаюць украінскага прэзідэнта:
– зрабіць канкрэтныя захады, накіраваныя на спыненне выкарыстання сілы міліцыяй дзеля разгону пратэстоўцаў, нягледзячы на тое што яны займаюць урадавыя будынкі, і публічна прызнаць права кожнага на мірны пратэст і абавязак сіл бяспекі па абароне мірных дэманстрантаў;
– неадкладна і безумоўна зняць усе абвінавачванні супраць мірных дэманстрантаў і журналістаў, вызваліць і выплаціць усім ім кампенсацыю;
– забяспечыць права праваабарончых НДА і журналістаў назіраць за сходамі і паведамляць пра гвалт з боку міліцыі, не баючыся помсты, і свабоду праваабаронцаў і актывістаў ад абвінавачванняў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.
Больш падрабязна пра закон: Поўнае абмежаванне асноўных правоў ва Украіне
Украінскі парламент прыняў закон, які парушае самыя фундаментальныя правы на свабоду выказвання меркаванняў і сходаў, а таксама асноўныя правы на стварэнне асацыяцый і працу ад імя няўрадавых арганізацый, у тым ліку права займацца праваабарончай дзейнасцю.
"Закон, прыняты парламентам сапраўды не проста абмяжоўвае некаторыя правы, гэта поўнае абмежаванне асноўных правоў, у тым ліку самага галоўнага правы выказваць крытычныя меркаванні, а гэта дае зялёнае святло уладам да ўжывання гвалту і ўціску грамадзянскай супольнасці", кажа Анэ Тусвік Бондэ, кіраўнік па рэгіёну Усходняй Еўропы і Каўказу Фонда Дамоў правоў чалавека.
Кантакты
З каментарамі па сітуацыі ва Украіне:
- Анэ Тусвік Бондэ (Ane Tusvik Bonde)
Кіраўнік па рэгіёну – Усходняя Еўропа і Каўказ
Маб: +47 99 74 39 07
E-mail: ane.bonde@humanrightshouse.org
Мовы: нарвежская, англійская, расійская - Фларыян Ірмінгер (Florian Irminger)
Каардынатар Фундацыі дамоў правоў чалавека ў Жэневе
Тэл: +41 22 33 22 554
Маб: +41 79 751 80 42
E-mail: florian.irminger@humanrightshouse.org
Мовы: англійская, французская, нямецкая
Па агульных запытах, інтэрв’ю, а таксама кантактах з украінскімі праваабаронцамі
- Майка Брэвік (Mayka Brevik)
Кіраўнік па камунікацыях
Маб: +47 97 03 08 53
E-mail: mayka.brevik@humanrightshouse.org
Мовы: нарвежская, англійская