“Гэтая відавочна непрапарцыйная мера была зроблена ўладамі ў адплату за праваабарончую дзейнасць сп-ні Танкачовай ў краіне. Гэта парушэнне міжнародных абавязацельстваў Беларусі ў сферы правоў чалавека”, – заявіў Харашці.
Нагадаем, спецдакладчык СПЧ ААН па Беларусі быў прызначаны ў 2012 годзе. Мандат Міклаша Харашці ня прызнаецца беларускімі ўладамі, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з ім, аднак беларускія праваабаронцы рэгулярна сустракаюцца са спецдакладчыкам за межамі Беларусі.
Алена Танкачова – праваабаронца, кіраўнік Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend), якая мае расійскае грамадзянства, была выслана на тры гады з Беларусі ў лютым 2015 пасля таго, як пражыла тут каля 30 гадоў. Праваахоўныя органы пазбавіліяе віду на жыхарства ў Беларусі, заявіўшы пра шматлікія адміністрацыйных правапарушэннях Танкачовай (у асноўным – перавышэнне хуткасці). Сама праваабаронца заяўляла ў ходзе судовых пасяджэнняў, што не кіравала сваім аўтамабілем, калі была выпісана большасць штрафаў. Калегі і паплечнікі Танкачовай звязваюць яе высылку з яе праваабарончай дзейнасцю. Інфармацыя пра тое, што 29 кастрычніка ў дачыненні да Старшыні праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Алены Танкачовай было прынята рашэнне аб ануляванні дазволу на пастаяннае пражыванне ў Беларусі, была ўнесена беларускімі праваабаронцамі ў аналітычны агляд, які ахоплівае перыяд з кастрычніка па снежань 2014 года.
Грамадскія актывісты сабралі 7 тысяч подпісаў пад просьбай не высылаць Танкачову з краіны. Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці лічаць дзеянні ўлад непрапарцыянальнай і палітычна матываванай санкцыяй, звязанай з прафесійнай дзейнасцю праваабаронцы.
Артыкулы па тэме