У часе прэзентацыі свайго першага даклада Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку Міклаш Харасці нагадаў, што Беларусь з’яўляецца адзінай краінай у Еўропе, якая не мае апазіцыі ў парламенце.

 “Выбары ў любой краіне з’яўляюцца цэнтральным актам выказвання грамадскай волі, – заявіў незалежны эксперт. – Яны не з’яўляюцца простымі адміністрацыйнымі рухамі, а наймацнейшай сувяззю паміж усеагульнымі правамі чалавека і нацыянальнай дэмакратыяй”.

 У сваім дакладзе сп. Харасці паказвае, што як асноўныя, так звязаныя з выбарамі правы чалавека, сістэматычна і мэтанакіравана абмяжоўваліся падчас кожных прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у Беларусі з 1991 года.

“Гэта прывяло да таго, што заканадаўчая ўлада страціла ўсе свае паўнамоцтвы на карысць адміністрацыі, і на працягу апошніх пятнаццаці гадоў дзейнічала з удзелам толькі праўрадавых утварэнняў, незалежна ад таго, ці байкатаваліся выбары палітычнымі партыямі ў знак пратэсту супраць парушэньня іх правоў,» – адзначыў ён.

 «Права абіраць і быць абраным, – падкрэсліў эксперт, – з’яўляецца адным з асноўных правоў чалавека, замацаваных ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, удзельнікам якога з’яўляецца Беларусь. Павінна быць адноўлена права грамадзян унесці свой унёсак у агульны дабрабыт у выбарах. Найперш трэба спыніць абмежаванне свабоды выказвання меркаванняў, аб’яднання і мірных сходаў. Павінны быць адмененыя дыскрымінацыйныя палажэнні аб партыях і рэгістрацыі кандыдатаў. Далейшыя ўдасканаленні павінны ўключаць спосаб фармавання выбарчых камісій; празрыстасць падліку галасоў; стварэнне магчымасці абскарджваць вынікі выбараў і забеспячэнне абнародавання вынікаў галасавання на выбарчых участках адразу пасля галасавання”.

 Таксама Сп. Харасці прывітаў заяву Беларусі пра свой намер унесці папраўкі ў выбарчы кодэкс у гэтым годзе, але быў занепакоены тым, што гэтыя папраўкі ўжо прайшлі першае чытанне ў парламенце, не будучы апублікаванымі ў парадку, устаноўленым міжнароднымі стандартамі і нават унутраным заканадаўствам.

 Спецыяльны дакладчык пацвердзіў сваю гатоўнасць да супрацы з беларускімі ўладамі дзеля істотнага паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.

 Поўны тэкст даклада выкладзены на сайце ААН. 

 ***
Рада ААН па правах чалавека ўвяла мандат Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь у сакавіку 2012, на першапачатковы перыяд у адзін год. Рашэнне яшчэ на год працягнуць мандат спецдакладчыка па сітуацыі ў Беларусі было прынятае пасля галасавання, праведзенага 13 чэрвеня ў рамках сесіі Рады ААН па правах чалавека, што праходзіць у Жэневе.У якасці спецыяльнага дакладчыка Міклаш Харасці (Венгрыя) не залежыць ад якога-кольвек урада ці арганізацыі, і выступае ад уласнага імя. У 1970-х , сп. Харашці быў адным з заснавальнікаў руху за правы чалавека і свабодную прэсу ў Венгрыі, а ў 1990-х гадах быў членам венгерскага парламента. З 2004 па 2010 займаў пасаду прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі. З 2010 года быў прафесарам у некалькіх універсітэтах, выкладаў дэмакратызацыю СМІ.

Артыкулы па тэме

3-ці Беларускі праваабарончы форум прайшоў у Вільні

Пасля нядаўніх судовых выракаў эксперт ААН заклікае скасаваць смяротнае пакаранне

Беларуские адвокаты и правозащитники делятся опытом и знаниями в области защиты прав человека