“Азербайджанскія ўлады робяць усё магчымае, каб знішчыць незалежную грамадзянскую супольнасць. Гэты прысуд служыць у якасці прыкладу крыміналізацыі законнай дзейнасці па абароне правоў чалавека. Гэта проста жудасна”, – адрэагавала Ане Тусвік Бондэ, рэгіянальны менеджэр па Усходняй Еўропе і Каўказе Фундацыі дому правоў чалавека (HRHF).
Бакінскі суд па цяжкіх злачынствах прысудзіў Лэйле Юнус і Арыфу Юнус, адпаведна 8 гадоў і шэсць месяцаў пазбаўлення волі і 7 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў махлярстве, незаконным прадпрымальніцтве і ухіленні ад выплаты падаткаў. У дадатак да гэтых прысудаў, суд пастанавіў канфіскаваць іх уласнасць і банкаўскія рахункі. Уся маёмасць павінна быць перададзена дзяржаве. Лэйла Юнус і Арыф Юнус былі арыштаваныя 30 ліпеня 2014. Арыф Юнус быў вызвалены і пасля зноў арыштаваны 5 жніўня 2014 года. З тых часоў пара знаходзілася ў зняволенні.
Гэтыя абвінавачванні падобныя з тымі, якія высоўваюцца ў дачыненні да іншых вядучых праваабаронцаў, асабліва супраць Анара Маммадлі і Расула Джафарава, а таксама супраць выбітнага адваката па правах чалавека Інцігама Аліева. Абвінавачанні ў здрадзе яшчэ не былі разгледжаныя судом, і цяпер будуць разбірацца ў асобнай справе супраць Лейлы Юнус і журналіста Раўфа Міркадзірава.
Судовыя слуханні па справе Лэйлы Юнус і Арыфа Юнус праводзіліся ў невялікіх залах, што не дазваляла шматлікім незалежным назіральнікаў за судамі атрымліваць доступ да гэтых слуханняў. Дэ-факта паседжанні мелі закрыты рэжым: неаднаразова Суд заяўляў, што памяшканні, дзе параводзіліся слуханні, былі запоўненымі. На самай справе, улады альбо запаўнялі памяшканні, каб не дапусціць міжнародных назіральнікаў у залу і не дазволіць назіраць за выкананнем прававых працэдур, альбо тыя проста заставаліся паўпустымі. У некаторых выпадках, прадстаўнікам амбасад было дазволена знаходзіцца ў залі, але толькі без іх перакладчыкаў. Сапраўды, шмат назіральнікаў на розныя слуханні справы Юнус было даслана ад Сеткі Дамоў правоў чалавека, аднак ім неаднаразова адмаўлялі ў доступе да памяшканняў, у якіх адбываліся слуханні.
Справа супраць Лэйлы Юнус і Арыфа Юнус таксама была адзначана ўціскам і прававым пераследам іх адвакатаў. Абвінавачанне выклікала чальцоў іх адвакацкай каманды даваць паказанні на карысць абвінавачання, тым самым перашкаджаючы ім дзейнічаць у якасці абаронцаў. 6 лістапада 2014 г, Алаіф Гасанаў, адвакат Лэйлы Юнус, быў прыгавораны да 240 гадзін грамадскіх прац за свае публічныя заявы пра ўмовы ўтрымання пад вартай яго падабароннай. Алаіфа Гасанава тады ж пазбавілі чалецтва ў Асацыяцыі адвакатаў .”Ціск на адвакатаў па правах чалавека, на жаль, стаў нармальнай з’явай у Азербайджане. Улады маўчаць у адказ на ўсе заклікі спыніць ціск, пераслед, пазбаўленне ліцэнзій і заключэнне ў турму юрыстаў,” – пракаментавала Ане Тусвік Бондэ.
Трывожная сітуацыя са здароўем Лэйлы Юнус і Арыфа Юнус
“Мы падтрымліваем дачку Лэйлы і Арыфа Юнус, Дынару Юнус, якая вядзе няспынную кампанію, каб вызваліць яе бацькоў з турмы. Яна не просіць шмат. Проста, каб яе бацькі маглі выйсці з турмы і мець доступ да медыцынскай дапамогі, у якой у іх ёсць такая вялікая патрэба,” – далей адзначыла Ане Тусвік Бондэ.
3 жніўня, Арыф Юнус страціў прытомнасць падчас слуханняў. Яго крывяны ціск падняўся да 260/140 .З 31 сакавіка 2015 года, Лэйла Юнус пачала бачыць цёмныя плямы перад левым вокам, а пасля пачала дрэнна бачыць тым жа вокам. Гэта ўсяго толькі апошнія вядомыя звесткі аб стане здароўя пары, які пастаянна пагаршаецца з моманту іх зняволення.
Арыф Юнус пакутаваў ад сур’ёзнага выпадку артэрыяльнай гіпертэнзіі, яшчэ да яго затрымання. Лэйла Юнус таксама мае шэраг сур’ёзных захворванняў, уключаючы дыябет і праблемы з ныркамі. Пары было адмоўлена ў адэкватным медыцынскім лячэнні ў турме.
Міжнароднай супольнасці трэба выказаць сваю падтрымку на тэму правоў чалавека ў Азербайджане
“Нягледзячы на тое, што азербайджанскія ўлады наўмысна пераследуюць тых, хто абараняе правы чалавека, міжнародная супольнасць павінна іх падтрымліваць. Напрыклад, мы высока цэнім тое, што член Еўрапейскага парламента Кэці Піры адправілася ў Баку ў ліпені 2015, каб папрысутнічаць на першым слуханні па справе супраць Лэйлы Юнус і Арыфа Юнус,” – сказала Ане Тусвік Бондэ.
Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) прыняла рэзалюцыю , якая заклікае да вызвалення палітычных зняволеных. Гэта першы раз, калі Асамблея робіць гэта так ясна, і канкрэтна згадвае, сярод іншых, вядучых дзеячаў грамадзянскай супольнасці, у тым ліку адваката па правах чалавека Інтыгама Аліева, праваабаронцаў Лэйлу Юнус, і яе мужа Арыфа Юнус, Анара Маммадлі і Расул Джафараў (пункт 10 ). “Хаця трэба яшчэ шмат чаго зрабіць, асабліва Радай Еўропы і Еўрапейскім Саюзам, у прыватнасці, іх дэлегацыямі у Баку,” – сказала Ане Тусвік Бондэ.
У сваім сумесным дакладзе з Freedom Now, Сетка дамоў правоў чалавека занатавала “гісторыю адвольнага затрымання” ў Азербайджане. На самай справе, міжнародная супольнасць спрабуе падняць праблему адвольных затрыманняў у Азербайджане на працягу больш чым двух дзесяцігоддзяў. Нягледзячы на сістэматычныя адваротныя практыкі, урад Азербайджана публічна абавязаўся спыніць адвольныя затрыманні ўнутры краіны. У прыватнасці, у межах працэсу ўступлення ў Раду Еўропы, урад заклікаў спыніць супрацьпраўныя арышты і пазбаўленне волі актывістаў у краіне.
“Мы заклікаем прадстаўнікоў міжнароднай супольнасці выказаць іх падтрымку зняволеным праваабаронцам у Азербайджане і падтрымліваць сваіх сваякоў і калегаў, якія працягваюць сваю працу ў гэтым рэпрэсіўным асяроддзі. Усе палітычныя лідэры і інстытуцыі павінны публічна і ў прыватным парадку заклікаць да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх вядучых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, у тым ліку Лэйлы Юнус і Арыфа Юнус,” – сказала Ане Тусвік Бондэ.
Радзе Еўропы і Арганізацыі Аб’яднаных Нацый таксама неабходна прыняць канкрэтныя меры: Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы павінна прыпыніць паўнамоцтвы дэлегацыі Азербайджана, а Савету ААН па правах чалавека варта спытаць Вярхоўнага камісара па правах чалавека прадставіць у інтэрактыўным дыялогу ўсёабдымны даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў Азербайджане і ассяроддзі для праваабаронцаў у краіне.
“Гэта мінімальныя меры, неабходныя ў дадатак да адрасных санкцый супраць асоб, адказных за злоўжыванне законам для затрымання праваабаронцаў, журналістаў і актывістаў, у тым ліку абмежавання правоў на выезд за мяжу, як таго прасіла Лэйла Юнус яшчэ да яе арышту ў жніўні 2014 года,” – прыйшла да высновы Ане Тусвік Бондэ.
Артыкулы па тэме