«Савет пастанаўляе працягнуць на адзін год мандат Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і просіць Спецыяльнага дакладчыка прадставіць даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Савету па правах чалавека на яго дваццаць дзевятай сесіі і Генеральнай Асамблеі на яе сямідзесятай сесіі», – гаворыцца ў рэзалюцыі пад назвай «Сітуацыя ў галіне правоў чалавека ў Беларусі». Яе падтрымалі 24 дэлегацыі. Сем членаў Савета выступілі супраць і 16 – устрымаліся.
 У рэзалюцыі выказваецца глыбокая занепакоенасць у сувязі “з працягам парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі». Аўтары рэзалюцыі падкрэслілі, што гэтыя парушэнні «носяць сістэмны і сістэматычны характар​​». Яны звярнулі ўвагу на ўжыванне катаванняў у беларускіх турмах. У дакуменце гаворыцца аб адсутнасці «рэакцыі ўрада Беларусі на выпадкі гвалтоўных знікненняў палітычных апанентаў», беспакаранасці асоб, якія парушаюць правы чалавека, аб парушэннях працоўных правоў, няўдзеле апазіцыйных палітычных партый у працы парламента».
 Рэзалюцыя настойліва заклікае ўрад правесці выбарчую рэформу, усеабдымную рэформу сектара правасуддзя.
 Нагадаем, што Спецыяльным дакладчыкам ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі прызначаны Міклаш Харашці.

***

Рашэнне пра аднаўленне мандата спецдакладчыка ААН па Беларусі было прынятае 28 верасня 2012 года  ў Жэневе падчас 21-й сесіі Савета па правах чалавека ААН. На гэтую пасаду быў прызначаны венгерскі дыпламат Міклаш Харашці, які з 1 лістапада 2012 года афіцыйна прыступіў да працы. Рашэнне яшчэ на год працягнуць мандат спецдакладчыка па сітуацыі ў Беларусі было прынятае з тае пары ўжо двойчы. Афіцыйны Мінск адмаўляецца супрацоўнічаць з Міклашам Харашці, таму Спецдакладчык вымушаны сустракацца з беларускімі праваабаронцамі па-за межамі Беларусі.

Артыкулы па тэме

Алесь Бяляцкі: “Я на волі, але ў краіне застаюцца палітвязні, пра якіх трэба помніць”

Конференция ILIA: Как защитить тех, кто защищает права человека?

Чэмпіянат па хакеі ў Мінску -праваабаронцы нагадваюць хакеістам і заўзятарам пра палітвязняў