Як інфармуе Радыё “Рацыя”, меркаваліся патрабаванні аб абмежаванні пашырэння платных медыцынскіх паслуг, аб павелічэнні пенсіяў і матэрыяльнай дапамогі беспрацоўным, а таксама аб недапушчэнні масавага скарачэння працоўных месцаў. Аднак менскія ўлады адмовілі камуністам у правядзенні сацыяльнага пікету.
У каментары да вышэй згаданай падзеі прэс-сакратар ПКБ Сяргей Вазняк тлумачыць забарону правядзення акцыі тым, што ўлады спалохаліся працягу сацыяльнай кампаніі, абвешчанай 9 ліпеня камуністамі і актывістамі іншых суб’ектаў АДС.
Са словаў С. Вазняка, сацыяльная кампанія працягнецца. Удзельнікі ПКБ гавораць, што будуць вымушаныя распаўсюджваць інфармацыю пра антыкрызісныя прапановы на заводскіх прахадных.

Пікет у абарону сацыяльных правоў грамадзянаў забаронены
Менгарвыканкам не дазволіў правядзенне пікету ў абарону сацыяльных правоў грамадзянаў ва ўмовах эканамічнага крызісу. Акцыю планавалася правесці на плошчы Якуба Коласа ў аўторак. Мерапрыемства арганізоўвалася актывістамі Партыі камуністаў Беларускай з мэтай “спынення наступу на сацыяльныя правы працоўных”.

