Студэнты Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта, залічаныя на бакалаўрскія і магістэрскія праграмы, а таксама сябры альбо ўдзельнікі няўрадавых арганізацыяў ці грамадскіх ініцыятываў, палітычных партый запрашаюцца падаваць заявы на ўдзел у новым цыкле праекта па назіранню за выбарамі. Праект складаецца з аднатыднёвай інтэнсіўнай навучальнай праграмы ў Вільні, распрацаванай слыннымі нарвежскімі палітолагамі, якія маюць досвед назірання ў шматлікіх міжнародных місіях, і таксама з міжнароднай місіі па назіранню за прэзідэнцкімі выбарамі ў Босніі і Герцагавіне альбо Латвіі 2/3 кастрычніка 2010 года, падчас якой удзельнікі атрымаюць практычны досвед у якасці акрэдытаваных, кароткатэрміновых, міжнародных назіральнікаў. Мэтанакіраваныя і актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаныя на яшчэ, прынамсі, адну місію па назіранню цягам 2011 года.
Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» супольна ажыццяўляецца Аб’яднаным цэнтрам беларускіх ініцыятываў (JuBIC), Шведскім міжнародным ліберальным цэнтрам (Silc), Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ) і Беларускім Домам правоў чалавека ў Вільні (БДПЧВ). Акадэмічны курс падрыхтоўкі назіральнікаў прапануецца як курс па выбару акадэмічнай праграмы ЕГУ і будзе адлюстраваны ў бакалаўрскім дыпломе студэнтаў. Пасля паспяховага сканчэння праграмы студэнты атрымаюць два акадэмічныя крэдыты ад ЕГУ і сертыфікат заканчэння курса ад Silcа, а ўдзельнікі не ад ліку студэнтаў ЕГУ пасля паспяховага сканчэння праграмы атрымаюць адмысловы сертыфікат ЕГУ і сертыфікат Silc.
Патэнцыйныя кандыдаты ад ліку студэнтаў ЕГУ павінны:
• быць студэнтамі ЕГУ, залічанымі на дадзены момант на бакалаўрскія ці магістэрскія праграмы (абавязкова);
• быць ад 18 да 35 год узросту (абавязкова);
• запоўніць он-лайн заяву (абавязкова);
• прадэманстраваць моцную грамадскую пазіцыю, быць актыўнымі (абавязкова);
• прадставіць афіцыйнае пацверджанне аб акадэмічнай паспяховасці (пажадана) – магчыма атрымаць у 103 каб.;
• прадставіць рэкамендацыю ад выкладчыка ЕГУ. Калі ласка, звярніце ўвагу – рэкамендацыя мусіць быць даслана асобна, непасрэдна на адрас праекта eotp@eotp.info асобай, якая Вас рэкамендуе (абавязкова);
• размаўляць і разумець па-ангельску (пажадана);
• мець магчымасць удзельнічаць у навучанні і непасрэдным назіранні на ўвесь перыяд (з 23 верасня па 5 кастрычніка 2010 года) (абавязкова).
Патэнцыйныя кандыдаты ад няўрадавых арганізацыяў, грамадскіх ініцыятываў ці праектаў, якія карыстаюцца павагай, палітычных партый павінны:
• запоўніць он-лайн заяву (абавязкова);
• быць ад 18 да 35 год узросту (абавязкова);
• прадэманстраваць моцную грамадскую пазіцыю, быць актыўнымі (абавязкова);
• быць сябрам альбо ўдзельнікам няўрадавых арганізацыяў ці грамадскіх ініцыятываў, палітычных партый (абавязкова);
• падаць рэкамендацыю ад дзейных няўрадавых арганізацыяў, грамадскіх ініцыятываў ці праектаў, якія карыстаюцца павагай, палітычных партый. Калі ласка, звярніце ўвагу – рэкамендацыя мусіць быць даслана асобна, непасрэдна на адрас праекта eotp@eotp.info асобай, якая Вас рэкамендуе (абавязкова);
• размаўляць і разумець па-ангельску (неабавязкова);
• мець магчымасць удзельнічаць у навучанні і непасрэдным назіранні на ўвесь перыяд (з 23 верасня да 5 кастрычніка 2010 года) (абавязкова).
Папярэдні досвед у назіранні за выбарамі, міжнароднымі ці мясцовымі, ухваляецца, але не з’яўляецца абавязковым.
Заявы прымаюцца да 20 чэрвеня 2010 г. Заявы дасланыя пасля 24:00 20 чэрвеня разглядацца не будуць.
Он-лайн заяву можна запоўніць на сайце праекта http://eotp.info/by/application_form
Усім кандыдатам будзе паведамлена аб выніках да 15 ліпеня.
Абраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе (па тэлефоне ці праз skype).
Крытэры адбору для кандыдатаў ад няўрадавых арганізацыяў, грамадскіх ініцыятываў ці праектаў:
1. Якасць матывацыі і вынікі сумоўя;
2. Высокі ўзровень грамадскай актыўнасці;
3. Рэкамендацыя ад аўтарытэтных і прызнаных НДА, праваабаронцаў, грамадскіх актывістаў альбо палітыкаў ці палітычнай партыі;
4. Валоданне ангельскай мовай.
Крытэры адбору для студэнтаў ЕГУ:
1. Якасць матывацыі і вынікі сумоўя;
2. Актыўны ўдзел у студэнцкім жыцці і міжнародных сустрэчах ЕГУ;
3. Актыўная грамадская пазіцыя;
4. Акадэмічная паспяховасць;
5. Валоданне ангельскай мовай.