Усё больш і больш краін уводзяць абмежавальныя і стыгматызуючыя законы і практыкі, якія абмяжоўваюць замежнае фінансаванне для грамадзянскай супольнасці, асабліва ў галіне правоў чалавека.
«Гэтыя абмежавальныя механізмы даказалі сваю эфектыўнасць, паколькі замежнае фінансаванне часта з’яўляецца адзіным даступным спосабам фінансавай падтрымкай для арганізацый па правах чалавека. Гэта абмежаванне негатыўна адлюстроўваецца на аўтаноміі арганзацый, іх устойлівасці і здольнасці працаваць. Следствам гэтага з’яўляецца тое, што крытыкуючыя галасы задушваюцца, а ГОНГА, якія падтрымліваюць ўрад, захопліваюць прастору для грамадзянскай супольнасці», пракаментавала Марыя Дале, дырэктарка HRHF.
У дакладзе «Фінансаванне грамадзянскай супольнасці – Як міжнародным донарам адаптавацца да новай сітуацыі і падтрымліваць праваабарончыя арганізацыі пад нарастаючымі абмежаваннямі» адлюстроўваюцца гэтыя тэндэнцыі. Ён накіраваны на тое, каб забеспечыць міжнародных донараў сродкамі для перагляду метадаў іх працы. Ён таксама дае недзяржаўным арганізацыям (НДА) кіраўніцтва аб тым, як ўмацоўваць партнёрскія адносіны з міжнароднымі донарамі.Справаздача даступная на англійскай і рускай мовах.
Высновы і рэкамендацыі, якія змяшчаюцца ў дакладзе, заснаваныя на інфармацыі, прадстаўленай рознымі Дамамі правоў чалавека, іх арганізацыямі-чальцамі і партнёрамі, донарамі, якія паспяхова адаптавалі свае метады працы, а таксама на шматгадовым досведзе HRHF у галіне працы з міжнароднымі донарамі і ў якасці донара для дамоў правоў чалавека.
«Мы хацелі зрабіць справаздачу, каб прааналізаваць сітуацыю і сабраць інфармацыю ад праваабарончых арганізацый і донараў, якія адаптаваліся да сітуацыі і могуць падзяліцца сваім перадавым вопытам і рэкамендацыямі аб шляхах далейшага паляпшэння метадаў, якімі мы падтрымліваем незалежную грамадзянскую супольнасць у гэтых вельмі цяжкіх умовах», – працягнула Марыя Дале.
Спікеры на прэзентацыі справаздачы ў Fritt Ord у Осла (злева направа): Сандра Петэрсан (Нарвежскі фонд па правах чалавека), Шала Ісмаіл (Асацыяцыя жанчын за рацыянальнае развіццё), Іван Навасёл (Дом правоў чалавека у Заграбе), і прадстаўніца HRHF Марыя Дале.
На падставе атрыманых дадзеных, у дакладзе прыводзяцца практычныя рашэнні для барацьбы з абмежаваннямі, з апісаннем чатырох ключавых прынцыпаў і адпаведных рэкамендацый для міжнародных донараў на шляху да ўмацавання і працягнення падтрымкі НДА ў галіне правоў чалавека. Чатыры асноўных прынцыпа гэта ўстойлівасць, гнуткасць, каардынацыя і незалежнасць.
Устойлівасць прадугледжвае , што дапамога разглядаецца як інвестыцыя, а не грант. Сцвярджаецца, што прагрэс у забеспячэнні правоў чалавека часта з’яўляецца доўгатэрміновай мэтай. Гэта значыць, не ўся праца ў галіне правоў чалавека можа быць запланавана ў рамках строгіх і абмежаваных праектаў; яна можа залежаць ад існуючых магчымасцяў. Міжнародныя донары павінны застацца, калі сітуацыя становіцца цяжкай, і падтрымліваць грамадзянскую супольнасць ва ўсіх яе формах, а таксама прыняць гнуткія і адаптыўныя метады справаздачнасці. Яны павінны забяспечыць больш шматгадовых і аднаўляльных грантаў, больш інстытуцыйных грантаў і фінансавання асноўнай дзейнасці (core grants), а таксама забяспечыць палітычную падтрымку грантаатрымальнікам.
Гнуткасць датычыцца адпаведнасці грантаў мясцовым патрэбам. Міжнародныя донары павінны прыцягваць НДА пры распрацоўцы праграм грантаў, адаптаваць гранты ў выключных абставінах, і дазваляць пераразмеркаванне сродкаў. Акрамя таго, яны павінны выкарыстоўваць мясцовыя мовы, прымальныя часавыя рамкі для заявак і справаздачнасці, а таксама пазбягаць празмерных тэрытарыяльных абмежаванняў.
Каардынацыя мае важнае значэнне для забеспячэння доступу розных тыпаў НДА і праваабаронцаў да падачы заявак. Донары павінны пашыраць сваё супрацоўніцтва з іншымі донарамі, забяспечыць больш зваротнай сувязі для аплікантаў, падтрымліваць і заахвочваць кааліцыі НДА, падтрымліваць незалежнае мясцовае фінансаванне і стандартызаваць заяўкі і справаздачы.
Незалежнасць і бяспека грантаатрымальнікаў павінна быць прыярытэтам для донараў. Умацаванне партнёрскіх адносін паміж міжнароднымі донарамі і НДА, заснаваных на ўзаемным даверы і павазе роляў адзін аднаго, можа згуляць ключавую ролю ў барацьбе з глабальным зніжэннем узроўня свабодаў. Донары павінны аддаваць прыярытэт бяспекі над празрыстасцю, прыярытазаваць незалежнасць грантаатрымальнікаў, выкарыстоўваць бяспечныя сродкі камунікацыі, і фінансаваць толькі незалежныя арганізацыі.
«Некаторыя донары ўжо адаптавалі свае грантавыя схемы і ўмовы падтрымкі для таго, каб працаваць у гэтай складанай сітуацыі з павышанымі абмежаваннямі. Даклад быў натхнёны іх поспехамі, і прапануе дакладны спіс лепшых практык , які, мы спадзяемся , можа стымуляваць больш донараў адаптавацца для таго , каб падтрымліваць незалежную грамадзянскую супольнасць » , заключыла Марыя Дале.
Напярэдадні прэзентацыі дакладу ў лістападзе, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і міжнародныя донары сабраліся на два мерапрыемствы, каб абмеркаваць абмежаванні замежнаега фінансавання і падзяліцца метадамі працы. Першае падзея адбылася 14 лістапада ў Брусэлі, і была арганізавана сумесна Еўрапейскім фондам за дэмакратыю і HRHF. Другая прыйшла 17 лістапада ў Осла, дзе Нарвежскі фонд правоў чалавека і HRHF сумесна правялі мерапрыемства ў Fritt Ord.