У лісце выказваецца занепакоенасць з нагоды масавых затрыманняў мірных дэманстрантаў, журналістаў і праваабаронцаў і заяўляецца пра тое, што гвалтоўныя дзеянні ўладаў у дачыненні да дэманстрантаў парушаюць правы чалавека.
“Жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі і разгон дэманстрацый з’яўляюцца відавочнымі парушэннямі правы на свабоду выказвання і свабоду сходаў. Гэтыя правы гарантаваныя падпісаным Рэспублікай Беларусь Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГПП), артыкуламі 19 і 21 адпаведна. Адзначым, што ў адпаведнасці з міжнароднымі прававымі стандартамі, на гэта права не можа быць накладзена ніякіх абмежаванняў, акрамя тых, якія накладаюцца ў адпаведнасці з законам і якія неабходныя ў дэмакратычным грамадстве ў інтарэсах дзяржаўнай ці грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя або маралі, абароны правоў і свабод іншых асоб,” – сказана ў лісце.
Праз гэта аўтары ліста звярнуліся да беларускіх уладаў з заклікам :
Неадкладна вызваліць усіх затрыманых мірных дэманстрантаў, якія ажыццяўлялі свае законныя правы на свабоду выказвання і сходаў;
Неадкладна спыніць выкарыстанне адміністрацыйнага абвінавачванні або незаконнага папярэдняга заключэння мірных дэманстрантаў, праваабаронцаў і журналістаў;
Забяспечыць і паважаць права на свабоду выказвання меркавання і сходаў для ўсіх грамадзян Беларусі, у тым ліку праваабаронцаў, грамадзянскіх актывістаў і палітычнай апазіцыі;
Забяспечыць магчымасць журналістам у поўнай меры ажыццяўляць свае прафесійныя абавязкі, у тым ліку падчас мірных дэманстрацый;
Забяспечыць выкананне нядаўна прынятай Радай па правах чалавека пры ААН рэзалюцыі па Беларусі ад 15 чэрвеня 2011 года, якая заклікае беларускі ўрад спыніць пераслед грамадзянскай супольнасці і забеспячэння права на свабоду сходаў.
***
У апошнія два месяцы грамадзянскія актывісты арганізоўвалі маўклівыя акцыі пратэсту па ўсёй Беларусі. Сотні дэманстрантаў сабраліся на вуліцах па ўсёй краіне ў знак пратэсту супраць пагаршэння палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў Беларусі. З 15 чэрвеня 2011 года, па меншай меры 1730 чалавек былі арыштаваныя падчас мірных дэманстрацый у краіне.
Большая частка затрыманых была пакараная арыштамі і штрафамі. Некаторых адпусцілі з пастарунку пасля здачы адбіткаў пальцаў і папярэджанняў. Многія былі збітыя. Таксама людзі ў цывільным чынілі перашкоды працы журналістаў. У карэспандэнтаў канфіскоўвалі касеты, выдалялі здымкі, іх адвозілі ў міліцэйскія пастарункі, некаторых збівалі.
У гэтым паведамленні беларускія ўлады заклікаюцца неадкладна спыніць пераслед тых, хто ажыццяўляе сваё права на свабоду сходаў і выказвання меркаванняў, адпусціць дэманстрантаў з турмаў і спыніць прэвентыўныя затрыманні журналістаў, праваабаронцаў і грамадзянскіх і палітычных актывістаў.
Documents: