Мерапрымства праводзілася 2-3 лютага ў Вільні, паколькі беларускія ўлады не прызнаюць мандату спецдакладчыка ААН і не даюць яму запрашэння наведаць Беларусь.
Сёлета Рэспубліка Беларусь павінна прайсці чарговую працэдуру ў рамках Універсальнага перыядычнага агляду (УПА). Другі этап УПА намечаны на травень 2015 году. Беларусь павінна прадставіць вынікі выканання папярэдніх рэкамендацый па сітуацыі з правамі чалавека, прынятых ёю ў ходзе першага этапу. Напярэдадні гэтага агляду беларускія НДА накіравалі альтэрнатыўны даклад у офіс Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН.
Па словах намесніка старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянціна Стэфановіча, пад час кансультацый была абмеркаваная сітуацыя з грамадска-палітычнымі правамі ў краіне, іншыя праблемы, датычныя захавання правоў чалавека ў Беларусі. Праваабаронцы выказалі заклапочанасць адсутнасцю рэальнага прагрэсу па ключавых праблемных сфэрах з правамі чалавека ў краіне за апошнія 5 гадоў.
Варта нагадаць, што на чэрвень запланаванае галасаванне ў Савеце па правах чалавека ААН аб падаўжэнні мандату спецдакладчыка па правах чалавека ў Беларусі.
***
Універсальны перыядычны агляд (УПА), які ў дадзены момант праходзіць Беларусь, — гэта адносна новы (з 2006 года) мэханізм Савета па правах чалавека ААН, які ацэньвае ступень, у якой кожная з 192 дзяржаў-членаў ААН выконвае свае міжнародныя абавязацельствы па правах чалавека. УПА закліканы паляпшаць сытуацыю з правамі чалавека «на месцах», спрыяць выкананню абавязацельстваў дзяржавы ў галіне правоў чалавека і ўмацоўваць патэнцыял дзяржавы ў справе абароны правоў чалавека. Сітуацыя з правамі чалавека па кожнай краіне разглядаецца адзін раз на пяць гадоў.
Артыкулы па тэме