У Раду па правах чалавека прадстаўлены сумесны ліст, падрыхтаваны Фундацыяй Дамоў правоў чалавека і падпісаны рознымі няўрадавымі і праваабарончымі арганізацыямі, у тым ліку Civicus ды FIDH.

Аўтары ліста выказваюць занепакоенасць з нагоды ціску на журналістаў, адвакатаў ,праваабаронцаў і грамадскіх і палітычных актывістаў. Акрамя таго, асаблівую занепакоенасць выклікае тое, што ўлады Беларусі працягваюць ігнараваць свае абавязацельствы ў адпаведнасці з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Распачаліся мерапрыемствы FIDH, скіраваныя на  вызваленне палітвязняў
12 верасня ў Брусэлі намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч сустракаўся са старшынём офіса па правах чалавека Еўрапейскага парламенту Джэфры Харысам . У сустрэчы таксама прымала ўдзел кіраўніца  аддзелу Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека  (FIDH) Саша Кулаева.

Гэта была першая з шэрагу сустрэчаў, запланаваных FIDH у  межах мерапрыемстваў,  скіраваных на  вызваленне палітычных вязняў Беларусі, у тым ліку і віцэ-прэзідэнта FIDH, кіраўніка Правабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага.

13 верасня ў Міжнародным прэс-цэнтры прайшла адмысловая прэс-канферэнцыя, арганізаваная высілкамі вядучых міжнародных праваабарончых арганізацыяў: FIDH, Абсерваторыяй па абароне праваабаронцаў (OBS), Міжнароднага супрацоўніцтва за правы чалавека (IPHR) і Міжнароднай амністыі, а таксама Праваабарончага цэнтру “Вясна”  ў межах шэрагу мерапрыемстваў дзеля вызвалення палітвязняў у Беларусі.

Падчас прэс-канферэнцыі быў прадэманстраваны дакументальны фільм аб падзеях 19-га снежня і непасрэдна пасля іх, які быў зняты падчас працы місіі FIDH у Беларусі.

Як адзначыў Валянцін Стэфановіч (на фота), мэтай дадзеных мерапрыемстваў з’яўляецца прыцягненне ўвагі міжнароднай супольнасці да сітуацыі ў Беларусі і патрабаванне неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў, якія дагэтуль знаходзяцца ў беларускіх турмах. Асабліва важна, адзначыў праваабаронца, данесці да краінаў ЕС інфармацыю пра тое, што адбываецца з вязнямі, пра той ціск, які на іх аказваецца з боку адміністрацыяў турмаў.

11 чалавек памілаваныя
Аляксандр Лукашэнка памілаваў яшчэ 11 асуджаных па «справе 19 снежня», паведамілі ў прэсавай службе кіраўніка дзяржавы.

Такім чынам, 14 верасня памілаваныя былі: Аляксандр Атрошчанкаў, Дзмітры Буланаў, Ілья Васілевіч, Павел Вінаградаў, Аляксандр Класкоўскі, Мікіта Ліхавід, Уладзімір Лобан, Аляксандр Малчанаў, Фёдар Мірзаянаў, Дзмітры Новік, Алег Федаркевіч.

«Кіруючыся прынцыпамі гуманнасці, прэзідэнт падпісаў Указ аб памілаванні 11 асоб, асуджаных за ўдзел у вулічных беспарадках у Менску 19 снежня 2010 году», — піша прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

***
15 верасня ў Страсбуры Валянцін Стэфановіч таксама возьме ўдзел у сустрэчы з еўракамісарам па правах чалавека Томасам Гамарбэргам. Менавіта 15 верасня Еўрапарламэнт плануе прыняць адмысловую рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі.

20 верасня ў Жэневе адбудзецца брыфінг па сітуацыі ў Беларусі, арганізаваны FIDН з удзелам Валянціна Стэфановіча. Акрамя таго, запланаваны выступ Стэфановіча на сесіі Рады па правах чалавека ААН.

20 верасня ў Радзе па правах чалавека адбудуцца слуханні па сітуацыі ў Беларусі.

Артыкулы па тэме

ПЦ "Вясна": Дыялог з Лукашэнкам немагчымы, пакуль у краіне ёсць палітвязні

Палітвязняў вызваляюць, але адвакатам працаваць не даюць

Алесь Бяляцкі застанецца пад вартай яшчэ на 2 месяцы