Беларускі Дом правоў чалавека, Кіеўскі Дом правоў чалавека і Фундацыя дамоў правоў чалавека сумесна арганізавалі нарады па абмеркаванні медыя-прасторы і правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь, на якую былі запрошаны Спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
У адкрыцці мерапрыемства прыняў ўдзел Амунд Ёхансан, намеснік кіраўніка місіі Пасольства Нарвегіі ва Украіне, а таксама Уладзімір Няронскі з Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне. Арганізатары ўхвалілі прысутнасць прадстаўніка Беларусі на адкрыцці нарады па абмеркаванні медыя-прасторы і правоў чалавека ў панядзелак 18. лютага. На сустрэчы са Спецыяльным дакладчыкам па Беларусі ў Кіеве , 18-20 лютага 2013 года Старшыня Кіеўскага Дома правоў чалавека і лідэр Украінскага Хельсінскага саюза па правах чалавека Аркадзь Бушчанка растлумачыў падчас адкрыцця пасяджэння, што прычыны стварэння Дома правоў чалавека ў Кіеве звязаныя не толькі з дзейнасцю ўкраінскіх НДА, але і накіраваныя на стварэнне большай рэгіянальнай салідарнасці паміж праваабаронцамі і павышэнне ўвагі да пытання аб сітуацыі з правамі чалавека ва Усходняй Еўропе.
Кіраўнік Міжнароднай Абароны Правоў і Жэнеўскага офіса Фундацыі Дамоў правоў чалавека Флорыян Ірмінгер адзначыў, што гэтыя сустрэчы праводзяцца для таго, каб “забяспечваць інфармацыю з першых рук Спецыяльнаму дакладчыку, які незалежна займаецца зборам інфармацыі “. Фундацыя дамоў правоў чалавека імкнецца запрашаць Спецыяльнага дакладчыка далучыцца да сваёй дзейнасці ў адпаведных выпадках і сапраўды лічыць, што нават калі Спецыяльны дакладчык не дапускаецца ўнутр краіны, ён усе роўна можа атрымліваць дакладную, незалежную і карысную інфармацыю аб сітуацыі ў краіне.
Артыкулы па тэме
Знакавае рашэнне ААН: Затрыманне Алеся Бяляцкага адвольнае, патрабуецца вызваленне і кампенсацыя
Беларускія грамадзяне не атрымліваюць абароны ў нацыянальных судах і звяртаюцца ў Камітэт ААН