Статкевіч нагадаў, што першы раз напісаць прашэнне аб памілаванні яму прапанавалі яшчэ восенню 2011 года, намякаючы пры гэтым, што прызнаваць віну не абавязкова.
А ў Магілёве ў чэрвені 2012 года аб гэтым гаварылі «прамым тэкстам». Не дачакаўшыся патрэбнай паперы, Статкевічу пагражалі тым, што прашэнне ад яго імя можа быць падроблена, піша палітык: “Супрацоўнік аператыўнага аддзела сказаў мне, што такі план у іх, сапраўды, быў. Нават пахваліўся, што “зрабілі” б такое “прашэнне”, якое б “ніводная экспертыза не выявіла”.
На думку Статкевіча, прадстаўнікоў улады задаволіла б нават яго «патрабаванне», а не прашэнне аб вызваленні. Галоўнае — каб на гэтай паперы фігуравала пасада адрасата звароту, лічыць ён.
«Калі просіш памілавання, то прызнаеш сябе вінаватым у любым выпадку, а я сябе вінаватым не лічу, — прыводзіць фрагменты ліста сайт http://statkevich.org/news.php. — Па сутнасці, з мяне два з паловай гады выціскаюць заяву аб прызнанні легітымнасці (маецца на ўвазе легітымнасць прэзідэнцтва Лукашэнкі). Але я індульгенцыямі не гандлюю. Нават калі мне прапаноўваюць у якасці аплаты маю ўласную свабоду. Не дачакаюцца».
Пяцідзесяцісямігадовы Мікалай Статкевіч — адзіны кандыдат у прэзідэнты, які дагэтуль знаходзіцца ў зняволенні. Выйсці з-за крат ён павінен у снежні 2016 года.
Пытанне напісання прашэння аб памілаванні паўстала пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі беларускіх СМІ 21 студзеня, калі дырэктар Інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алесь Ліпай падняў пытанне аб магчымасці прымянення амністыі да палітвязняў.
«Ці падпадуць пад дзеянне амністыі, якая будзе ў 2014 годзе, палітвязні? — спытаў Ліпай. – Наколькі я разумею, прашэнне аб памілаванні ад іх для гэтага не патрабуецца. У прыватнасці, Мікалай Статкевіч — кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года. Ён атрымаў самы суровы прысуд з асуджаных за арганізацыю масавых беспарадкаў — шэсць гадоў, і ўжо адседзеў больш за палову тэрміну, але нават людзі, якія штурмавалі Дом урада і білі ў ім шкло, ужо выйшлі на свабоду, а Статкевіч не толькі не ўдзельнічаў у такіх дзеяннях, але і не заклікаў да пагрому. Ён, мабыць, з тых людзей, хто ўжо не стане прасіць аб памілаванні нават пад ціскам. Было б у лепшых традыцыях хрысціянства і беларускага народа дараваць яму тое, што ён выступаў з рэзкай крытыкай улады і ўдзельнічаў у арганізацыі мірнай акцыі пратэсту, якая перарасла ў біццё шкла і збіццё людзей зусім не па яго волі. Амністуйце іх, гэта дапаможа наладзіць дыялог з Еўрапейскім Саюзам — дыялог, які, безумоўна, у інтарэсах беларускага народа, а значыць, павінен быць і ў інтарэсах кіраўніка дзяржавы».
У адказ Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ўжо не раз казаў аб існуючай у краіне практыцы памілавання: асуджаны павінен напісаць прашэнне аб памілаванні, якое будзе разгледжана. «Можаш не пісаць, што ты вінаваты», — дадаў кіраўнік дзяржавы.
На ўдакладняючае пытанне Алеся Ліпая, ці значыць гэта, што калі Мікалай Статкевіч напіша просьбу аб памілаванні, але там не будзе прызнання яго віны, то яго вызваляць, Аляксандр Лукашэнка адказаў: «Магчыма, зробім, але парадак выканання павінен быць».
Documents:
- Руководство по определению понятия «политический заключенный»
Артыкулы па тэме
“Людзі выказалі сваю пазіцыю, іх за гэта прыцягнулі,”– міліцыянт пра акцыю салідарнасці з Украінай
Палітычна матываваны пераслед Васіля Парфянкова працягваецца – год калоніі строгага рэжыму
Палітвязень нанес сабе цяжкія цялесныя пашкоджанні пратэстуючы супраць дзеянняў адміністрацыі турмы