Законы не павінны крыміналізаваць або дэлегітымізавать працу і дзейнасць праваабаронцаў і іх права на карыстанне універсальнымі правамі чалавека, гаворыцца ў рэзалюцыі 22/6, прынятай 21 сакавіка 2013 г. у Савеце ААН па правах чалавека па пытанні аб абароне праваабаронцаў.Гэтаксама, рэзалюцыя дадае, што дзяржавы павінны ўключаць інфармацыю аб мерах, прынятых для стварэння бяспечнага і спрыяльнага асяроддзя для праваабаронцаў у сваіх паведамленнях да міжнароднай супольнасці.
Праз год, Сетка Дамоў правоў чалавека апублікавала візуальную інтэрпрэтацыю рэзалюцыі, падкрэсліўшы 20 прынцыпаў, якія дзяржавы павінны прытрымлівацца для таго каб падтрымаць, даць магчымасці і абараніць праваабаронцаў.
Надзённая патрэба разгледзець выкарыстанне заканадаўства якое перашкаджае працы праваабаронцаў
Ад выказання падтрымкі праваабаронцам да гарантавання свабоды асацыяцый, дзяржавы павінны прыняць канкрэтныя меры на практыцы і ў заканадаўстве, каб стварыць асяроддзе у якім праца у якасці праваабаронца, не азначае пагрозу для сваёй бяспекі.
Сапраўды, Савет па правах чалавека падкрэсліў, што існуе “надзённая патрэба разглядзець, а зрабіць канкрэтныя крокі, каб прадухіліць і спыніць, выкарыстанне заканадаўства якое перашкаджае або празмерна абмяжоўвае здольнасць праваабаронцаў рабіць сваю працу, у тым ліку шляхам перагляду і, пры неабходнасці, унясенні паправак у адпаведнае заканадаўства і яго рэалізацыю ў мэтах забеспячэння захавання нормаў міжнароднага права ў галіне правоў чалавека.”
Пазбягаць абмежавання доступу да фінансавання
Абмежаванне доступу да замежнага фінансавання з’яўляецца, у апошнія некалькі гадоў, тэндэнцыяй, супраць якой Сетка Дамоў правоў чалавека змагаецца. Распачаўшыся з Расійскай Федэрацыі і Беларусі, гэтая тэндэнцыя атрымала падтрымку ў такіх дзяржавах як Арменія і Азербайджан.
Савет па правах чалавека, аднак ясна заявіў, што законы не могуць ўсталёўваць абмежаванне на патэнцыйныя крыніцы фінансавання дзейнасці ў галіне правоў чалавека, за выключэннем тых, якія звычайна ўстаноўленыя для любой дзейнасці, не звязанай з правамі чалавека, з мэтай забеспячэння празрыстасці і падсправаздачнасці.Такім чынам, ні адзін закон не павінен крыміналізаваць або дэлегітымізаваць праваабарончую дзейнасць на падставе геаграфічнага паходжання фінансавання.
Больш падрабязна пра права быць праваабаронцам.
Documents: