Пазней у СМІ паведамлялася, што Jhon Silver з’ехаў ва Украіну, каб пазбегнуць пераследу. Якім чынам ён трапіў у Расію і іншыя акалічнасці яго затрымання пакуль застаюцца невядомымі, але гэтая справа ўжо зацікавіла грамадскую супольнасць і праваабаронцаў.
«Вызначана, што падследны, зьяўляючыся адміністратарам сайту www.1863x.com, размяшчаў на ім матэрыялы, якія ўтрымліваюць прыкметы распальвання нацыянальнай варожасці або розні, а таксама выявы парнаграфічнага зместу. Гэта пацвярджаецца вынікамі праведзеных экспертызаў», — паведамілі ў следчым камітэце.
За «распальванне варожасці» Пальчысу пагражае арышт на тэрмін да 6 месяцаў ці абмежаванне альбо пазбаўленне волі на тэрмін да 5 год. За «распаўсюд парнаграфіі» — пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да чатырох год.
16 чэрвеня Эдуарда наведала адвакат, яна працытавала словы Эдуарда Пальчыса: «Я ніколі сябе не піярыў, ніколі не хацеў быць палітычным зняволеным і не хачу ім быць. Я ўсяго толькі выкладаю свае погляды і перакананні, зьвязаныя з небяспекай, якая пагражае з боку Расіі канкрэтна і звязаныя з замахам на цэласнасць, сувэрэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь».
Адвакат таксама паведаміла, што ў размове з ёю Пальчыс не прызнаў распавальвання нацыянальнай варожасці. «Думаю, што гэта аб’ектыўна і мы прыкладзем усе намаганні да таго, каб давесці, што ён мае рацыю. Ён разумны, абаяльны чалавек, які перажывае за інтарэсы сваёй краіны. Годны грамадзянін сваёй краіны», — характарызуе свайго падабароннага адвакат Ганна Бахціна.
У сувязі з гэтай справай Праваабарончы Цэнтр падрыхтаваў адпаведную заяву. Праваабаронцы патрабуюць выканання ўсіх працэсуальных гарантый і правоў у дачыненні да Эдуарда Пальчыса, які ўтрымліваецца пад вартай у СІЗА г. Жодзіна, а менавіта:
- Гарантаваць права на абарону, у тым ліку неадкладна дапусціць да яго адваката;
- Забяспечыць належныя ўмовы ўтрымання і абыходжання, якія б не з’яўляліся жорсткімі, бесчалавечнымі альбо прыніжалі б годнасць, адпавядалі міжнародным стандартам утрымання зняволеных.
Артыкулы па тэме