Шматлікай арміі беларускіх праваабаронцаў, што з’ехаліся для ўдзелу ў Беларускім форуме, былі прадстаўлены абаронныя механізмы, даступныя для іх на розных узроўнях. Акрамя прэзентацыі Саветніка Нарвежскага Міністэрства замежных спраў Ідун Тведт (на фота), што закранала нарвежскую практыку, праваабаронцы даведаліся і пра міжнародныя інструменты абаронных практых на ўзроўні ААН і ЕЗ. Пры гэтым, нарвежскі бок рэкамендуе амбасадам выкарыстоўваць іх досвед больш і шырэй, пераймаць іх галоўныя прынцыпы абароны саміх праваабаронцаў, іх працы.
Аддаўшы даніну агучаным прынцыпам, каардынатар праекту абароны праваабаронцаў “Фронтлайн” Марыя Чычанкова і Алег Гулак, кіраўнік Беларускага Хельсінскага камітэту распавялі аб сваім досведзе, вельмі практычным і карысным, што дапаможа праваабаронцам абараніць сябе ж.
Параўнальны аналіз па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і Балтыйскіх краінах быў агучаны Алесем Бяляцкім (на фота), кіраўніком праваабарончага цэнтру “Вясна”. Пазней да яго далучыліся і некаторыя акадэмічныя суполкі з Эстоніі, Літвы і Латвіі. Перад заключнай сесіяй аб тым, як можна павысіць дасведчанасць гэтай па тэме шырокіх колаў, беларускія і замежныя эксперты дзяліліся сваім разуменнем свабоды слова на беларускім ландшафце.
Сярод яркіх “зорак” на Форуме прысутнічала і Мая Ганеш (на фота), кіраўнік праету Тактычных калектыўных тэхналогіяў, штаб-кватэра якога месціцца ў Бангалоры, Індыі. З дапамогай крэатыўных камунікацыйных тэхналогій, яна прадставіла свій досвед праваабарончай дзейнасці. У заключэнне Ян Эрык Хельгенсэн, прафесар па правам чаллавека Ўніверсітэта Осла і Першы віцэ-прэзідэнт Венецыянскай камісіі агучыў сваю асабістую, вельмі эмацыйную пазіцыю аб патрэбе праваабаронцаў у адпачынку. Апошнія 5 год працы прафесара Хельгенсэна прывялі да распрацоўкі Рэзалюцыі праваабаронцаў, якой зараз актыўна карыстаюцца, у тым ліку і сябры Сеткі ДПЧ.