Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава з экспертнай падтрымкай РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” аб’яўляе конкурс на выкананне працы аналітыка па даследванні існуючых рэгулюючых рамкаў і інструментаў, што маюць спрыяць адказнасці бізнесу ў галіне правоў чалавека, iх рэлевантнасці для Беларусі.

Чакаецца, што эксперт знаёмы з тэмай і звязанымі інструментамі і мае даследніцкі вопыт у гэтай ці зязаных з ёй галінах.

Абраны эксперт мае распрацаваць і ўзгадніць з БХК метадалогію і часовыя рамкі даследавання.

Перыяд выканання працы: ліпень-лістапад 2018 года.

Занятасць: няпоўная занятасць

Месца: Беларусь

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • Спецыяльная адукацыя ў сферы палітычных навук, эканомікі, сацыялогіі, кiравання ці сумежных дысцыплін.
  • Досвед даследніцкай працы ў дзяржаўнай ці прыватнай аналітычнай, даследчай ці адукацыйнай установе ці праектах не менш за 2 гады.
  • Валоданне беларускай цi рускай мовай.
  • Валоданне англійскай мовай на ўзроўні, дастатковым для працы з спецыяльнымi крынiцамi па тэме даследвання.
  • Матывацыя да ўдзелу ў грамадсказначных праектах.

Патрабаванні, якія з’яўляюцца пажаданымі, але не абавязковымі:

  • Наяўнасць акадэмічнай ступені ў галіне палітычных, сацыяльных навук ці эканомікі.

Для падачы заяўкі, калі ласка, дашліце CV на адрас belarus@humanrightshouse.org  (у тэме ліста пазначце: “Заяўка на пазіцыю аналітыка па тэме “Правы чалавека і бізнэс””)

З дадатковымі пытаннямі можна звярнуцца на адрас: belarus@humanrightshouse.org

Заяўкі прымаюцца да 30 чэрвеня 2018 г.