Паважаныя выпускнікі адукацыйнай праграмы ILIA-By!
У межах пост-адукацыйнай дзейнасці праграмы ILIA-By абвяшчаецца конкурс міні-грантаў на падтрымку міні-праектаў, накіраваных на павышэнне патэнцыяла супольнасці выпускнікоў праграмы праз пошук інавацыйных падыходаў і метадаў працы ў галіне абароны правоў чалавека і падвышэння праваабарончай культуры ў грамадстве.
Заяўніком на конкурс можа выступіць выпускнік Праграмы; вітаюцца калектыўныя заяўкі ад некалькіх выпускнікоў. Максімальная сума гранта — 3000 еўра, праект мусіць мець тэрмін не болей за 6 месяцаў.
Задачы конкурса міні-грантаў:
- паспрыяць пошуку інавацыйных форм і метадаў працы ў галіне абароны правоў чалавека;
- пасадзейнічаць узаемадзейнню выпускнікоў Праграмы паміж сабой;
- падвысіць бачнасць тых праблем у сферы правоў чалавека ў Беларусі, што маюць слабую прадстаўленасць у публічнай прасторы, уключаючы парушэнне правоў ўразлівых груп;
- пасадзейнічаць міжсектаральнаму супрацоўніцтву паміж правабаронцамі і дзяржаўнымі ўстановамі, бізнес-структурамі, а таксама арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, якія не маюць якія не маюць праваабарончага кампанента ў сваёй дзейнасці.
Палажэнне конкурса, форму заяўкі і форму бюджэта вы знойдзеце па спасылцы.
Апошні тэрмін падачы заяўкі: 23:59 12 ліпеня 2020 году.
Прыкладная дата пачатку міні-праекта – з 15 жніўня 2020 года.
Дасылаць праектныя прапановы трэба па адрасе followupiliabelarus@gmail.com.Таксама па гэтым адрасе вы можаце задаць усе пытанні аб конкурсе і вашым ўдзеле ў ім.
Таксама нагадваем: каб добра падрыхтаваць праектную прапанову, можна прайсці дыстанцыйнае навучанне: трэнінг па стварэнні праектных прапановаў. Каб паўдзельнічаць у гэтым трэнінгу, запоўніце анкету па спасылцы (да 23.06.2020).