Пра затрыманне праваабаронцам па тэлефоне паспела паведаміць адна з затрыманых. З яе словаў, затрымлівалі назіральнікаў амапаўцы ля гатэля “Хостэл Джаз” па вуліцы Шчадрына. Сярод затрыманых – кіраўнічка праекта Наста Матчанка з арганізацыі “Belarus Watch” (Літва), студэнты і выкладчыкі ЕГУ.
Праект “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” ажыццяўляе арганізацыя “Belarus Watch”, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і Беларускі дом правоў чалавека ў выгнанні (Вільня). На працягу апошніх пяці гадоў праект рыхтуе маладых людзей да назірання за выбарамі.
Арганізацыі-партнёркі ў рамках праекта звяртаюцца да беларускіх уладаў з заклікам неадкладнага вызвалення маладых назіральнікаў і каардынатараў праекта. Звяртаем увагу, што ўсе ўдзельнікі праекта – грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць бясспрэчнае канстытуцыйнае права назіраць за ходам выбараў у сваёй краіне і адстойваць права выбаршчыкаў на волевыяўленне.
Таксама мы як прадстаўнікі арганізацый, зарэгістраваных на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі, заклікаем літоўскія ўлады спрыяць вызваленню маладых беларусаў з няволі і захаванню іх правоў.
Вялікую занепакоенасць выклікае тое, што арышты праведзеныя напярэдадні прэс-канферэнцыі, што мае адбыцца а 13:00 25 верасня ў Беларускім Доме правоў чалавека ў Вільні. На прэс-канферэнцыі ўдзельнікі праекта мусілі праінфармаваць сусветную грамадскасць аб выніках незалежнага назірання за выбарамі ў Беларусі.
Выклікае абурэнне, калі беларускія ўлады тактыкай “прэвентыўных затрыманняў” спрабуюць прадухіліць распаўсюд праўды аб тым, што адбываецца ў Беларусі і якімі метадамі фармуецца склад парламента.
Каманда праекта “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”
Артыкулы па тэме
У новым беларускім парламенце не будзе ніводнага прадстаўніка апазіцыі
У першы дзень датэрміновага галасавання ў Мінску жорстка разагнаны пікет (абноўлена)
Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка»: «Назірай, каб не сумнявацца!»