Дэпутат Еўрапейскага парламента падкрэсліў, што з’яўляецца намеснікам члена Дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю, і вельмі зацікаўлены сітуацыяй вакол беларускіх палітвязняў. Асабліва яго турбуе лёс Мікалая Статкевіча і Змітра Дашкевіча, паколькі СМІ неаднаразова інфармавалі аб тым, што яны пераследуюцца турэмнай адміністрацыяй, а таксама падвяргаюцца ціску, ізаляваныя ад знешняга свету і ўтрымліваюцца ў цяжкіх умовах.
“У беларускіх і еўрапейскіх сродках масавай інфармацыі неаднаразова з’яўлялася інфармацыя аб тым, што дадзеныя зняволеныя падвяргаюцца пераследу па палітычных матывах з боку турэмнай адміністрацыі. Гэтак жа, па матэрыялах СМІ і паведамленнях беларускіх праваабаронцаў, на іх аказваецца сур’ёзны ціск, у тым ліку, праз ізаляцыю ад знешняга свету і ўтрыманне ў цяжкіх умовах,” – піша Мігальскі.
Спадар Мігальскі адзначыў, што хоча сустрэцца з вязнямі сумлення, праверыць ўмовы іх утрымання, а таксама паглядзець на іх фізічны і псіхічны стан здароўя. Пры гэтым Мігальскі звярнуў увагу на тое, што ў жніўні 2011 года яму было адмоўлена ў наведванні Рэспублікі Беларусь па невядомых для яго прычынах.
Марэк Мігальскі ў кастрычніку мінулага года ініцыяваў акцю салідарнасці з двума беларускімі палітычнымі вязнямі – Мікалаем Статкевічам і Змітром Дашкевічам, кампанію «Свабода х 2″. У рамках кампаніі быў створаны адмысловы сайт www.2free.eu, на якім можна знайсці інфармацыю аб сітуацыі са Змітром Дашкевічам і Мікалаем Статкевічам, аб дзеяннях, якія еўрадэпутат прадпрымае, а таксама акцыях, арганізаваных офісам Мігальскага. На сайце размешчана таксама петыцыя да кіраўнікоў дзяржаў – членаў ЕС, каб яны нястомна нагадвалі пра тых беларускіх вязняў сумлення, якіх пераследуюць, прыгнятаюць і з якімі жорстка абыходзяцца ў калоніях.
***
Мікалай Статкевіч (на фота) асуджаны па абвінавачаніі ў арганізацыі мітынгу пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года на 6 гадоў зняволення. На дадзены момант ён адзіны з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 году, які застаецца за кратамі. Як злосны парушальнік рэжыму амаль год таму пераведзены ў «крытую» магілёўскую турму.
Зміцер Дашкевіч (на фота) – лідэр моладзевай арганізацыі “Малады фронт”. Перад заканчэннем двухгадовага тэрміну зняволення нібыта за хуліганства напярэдадні выбараў палітвязня асудзілі яшчэ на год за непадпарадкаваньне адміністрацыі калоніі і перавялі ў турму як злоснага парушальніка рэжыму. У сярэдзіне студзеня стала вядома, што ў Змітра Дашкевіча было запаленне нерва, ад чаго ён амаль не мог рухацца.
Артыкулы па тэме
Праваабаронцамі прадстаўлена даследаванне масавых затрыманняў пасля выбараў 19 снежня 2010 года
Беларускаму палітвязню Мікалаю Дзядку ўзмацнілі жорсткасць пакарання
Праваабаронцы правялі першыя кансультацыі са спецдакладчыкам ААН па Беларусі