Алесь не губляе надзеі. Нягледзячы на штодзённую вымушаную працу ў калоніі, ён шмат піша. Нядаўна выйшла ягоная кніга, што была завершаная ўжо ў зняволенні, пра турэмную літаратуру ў Беларусі
Зараз ён працуе над новай кнігай пра праваабарончы рух у сваёй краіне.4 жніўня мы ўсе будзем разам з ім. Улады Беларусі павінны таксама, як і Алесь, адчуць нашу з ім салідарнасць! Для гэтага быў створаны “Thunderclap“. Гэтая простая праграма, якая дазваляе Вашай арганізацыі і ўсім неабыякавым калегам адначасова, 4 жніўня, адправіць адно і тое ж паведамленне праз Вашы сеткі Фэйсбук і Твітэр:
#Belarus : Today Ales Bialiatski has been in jail for 2 years for defending #humanrights #FreeAles
Паведамленне будзе апублікавана па-ангельску, яно азначае:
# Беларусь. Алесь Бяляцкі: два гады за калючым дротам за абарону # правоў чалавека # FreeAles
Вам не абавязкова чакаць 4 жніўня, каб удзельнічаць у гэтай кампаніі.
Ужо зараз Вы можаце націснуць на спасылку: https://www.thunderclap.it/projects/3175-support–ales-2-years–in–jail , а потым:
– выбраць падтрымку кампаніі альбо з дапамогай Вашай старонкі Фэйсбук, альбо з дапамогай Вашага Твітэру, або і тое, і другое.
– і націснуць на “Я падтрымліваю” – “I Support”, а затым падключыцца да Вашай старонкі Фэйсбук або Твітэр, або да таго, і да іншага (Thunderclap аўтаматычна прапануе Вам гэтыя опцыі).
Ваша паведамленне будзе аўтаматычна апублікавана 4 жніўня адначасова з нашымі, Вам нават не давядзецца для гэтага яшчэ раз падлучацца!
Нашы галасы мусяць быць пачутыя!
Артыкулы па тэме
Праваабаронцы заклікаюць спыніць ціск на Алеся Бяляцкага
Алеся Бяляцкага падтрымала больш за 100 тысяч чалавек па ўсім свеце
Знакавае рашэнне ААН: Затрыманне Алеся Бяляцкага адвольнае, патрабуецца вызваленне і кампенсацыя