Распачаўшы працу ў 1995 годзе, на сённяшні дзень Беларуская асацыяцыя журналістаў налічвае больш за 1000 сябраў у Мінску і рэгіянальных філіях арганізацыі. Сябры БАЖ прафесійна асвятляюць падзеі на тэлебачанні, радыё, у інтэрнэце і ў друкаваных медыя, а таксама бароняць правы сваіх калег па ўсёй краіне. Многія беларускія СМІ і журналісты змаглі атрымаць неабходную падтрымку менавіта дзякуючы працы гэтай арганізацыі.

Мы з захапленнем адзначаем унёсак сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў у развіццё дэмакратычнага грамадства Беларусі – на працягу 20 год сваёй працы БАЖ заўсёды цвёрда адстойвае свабоду слова ў краіне і з’яўляецца крыніцай дакладнай інфармацыі пра сітуацыю са свабодай СМІ.

Беларускі дом правоў чалавека віншуе сябраў БАЖ са святам, выказвае шчырую падзяку за папярэдні вопыт плённага супрацоўніцтва і жадае аптымізму і поспехаў у прафесійнай сферы!