Тып пазіцыі (аб’ём занятасці): 80 %

Месцазнаходжанне: Мінск, Беларусь

Пачатак працы: 1 красавiка 2019 г.

Арганізацыя: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава

Аб арганізацыі: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава (БДПЧ) заснаваны беларускімі праваабарончымі арганізацыямі ў 2006 годзе. Ён з’яўляецца сябрам Сеткі дамоў правоў чалавека, якая аб’ядноўвае больш за 90 праваабарончых няўрадавых арганізацый у 16 дамах розных краінаў. БДПЧ дзейнічае ў чатырох стратэгічных кірунках: адукацыя ў сферы правоў чалавека, узмацненне патэнцыяла праваабаронцаў і іх арганізацый, абарона і падтрымка праваабаронцаў і ахвяраў рэпрэсій.

Кароткае апісанне пазіцыі: кіраўнік адукацыйнай праграмы ILIA-By адказвае за планаванне, развіццё, агульную каардынацыю і рэалізацыю праграмы ILIA-By (адукацыйнага праекта BISH і кірунка follow up па падтрымцы пасляадукацыйнай дзейнасці выпускнікоў), кіруе дзейнасцю каманды праграмы. Кіраўнік адукацыйнай праграмы ILIA-By падпарадкоўваецца выканаўчаму дырэктару БДПЧ.

АБАВЯЗКІ

  • Кіраваць камандай праграмы ILIA-By, ставіць аператыўныя задачы і кантраляваць выкананне абавязкаў;
  • Ва ўзаемадзеянні з кіраўніцтвам БДПЧ і камандай рабіць стратэгічнае планаванне і развіццё праграмы ILIA-Bу як аднога з кірункаў дзейнасці БДПЧ;
  • Удзельнічаць у падрыхтоўцы праектных заявак і напісанні справаздачаў па праектах, у межах якіх рэалізуецца праграма ILIA-By, і супольна з выканаўчым дырэктарам весці далейшую камунікацыю з донарамі;
  • Удзельнічаць у абмеркаванні праграм навучальных сэсій у спрэчных і складаных выпадках;
  • Рыхтаваць інфаормацыю і ўзаемадзейнічаць з кіраўніцтвам БДПЧ па пытаннях рэалізацыі праграмы ILIA-By;
  • Удзельнічаць у працы прыёмна-атэстацыйнай камісіі пры неабходнасці і ў выпадках, вызначаных адпаведным палажэннем;
  • Арганізоўваць і праводзіць рабочыя сустрэчы каманды;
  • Ажыццяўляць прэзэнтатыўныя функцыі ад імені праграмы ILIA-By;
  • Арганізоўваць маніторынг і ацэнку праграмы (унутраную і вонкавую);
  • Удзельнічаць у правядзенні навучальных сэсій праекта BISH і пасляадукацыйных мерапрыемствах пры неабходнасці;
  • Узаемадзейнічаць з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі БДПЧ па пытаннях рэалізацыі праграмы ILIA-By, улучна з паездкамі ў Вільнюс;
  • Выконваць іншыя функцыі ў межах арганізацыйнага і зместавага суправаджэння праграмы ILIA-By.

ПАТРАБАВАННІ

Кандыдат павінен мець вышэйшую юрыдычную або іншую гуманітарную адукацыю; пераважна – дадатковую адукацыю ў сферы правоў чалавека ў межах праграм нефармальнай адукацыі.

ВЕДЫ, НАВЫКІ І ЗДОЛЬНАСЦІ

  • Агульныя веды ў сферы правоў чалавека;
  • Веданне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі агулам, а таксама права на свабоду асацыяцый, свабоду меркавання, свабоду мірных сходаў, і, у прыватнасці, права быць праваабаронцам;
  • Інфармаванасць аб прававых і арганізацыйных умовах дзейнасці праваабарончых і іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці, адвакатуры, судова-прававых рэформах, заканадаўчай дзейнасці ў Беларусі;
  • Гатоўнасць выяжджаць у рэгіёны Беларусі, а таксама за мяжу для ўдзела ў адукацыйных/праектных сустрэчах;
  • Арганізацыйныя навыкі – планаванне, дэлегаванне, праграмнае развіццё;
  • Выдатнае валоданне беларускай, рускай і англійскай мовамі.

ТЭХНІЧНЫЯ НАВЫКІ

  • Устойлівыя навыкі карыстання прадуктамі MS Office/LibreOffice, паштовымі кліентамі, папулярнымі інтэрнэт-браўзерамі, мэсэнджэрамі;
  • Пераважна: разуменне прынцыпаў бяспечнай камунікацыі.

ДОСВЕД

  • Досвед абароны і прасоўвання правоў чалавека на нацыянальным і міжнародным узроўні;
  • Досвед кіраўнічай або менеджэрскай працы, у тым ліку кіравання праектамі ў арганізацыі грамадзянскай супольнасці;
  • Досвед узаемадзеяння, у тым ліку ў сетцы, кааліцыях і інш., з праваабарончымі і іншымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці.

ЯК ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

Калі ласка, дасылайце вашыя рэзюмэ разам з матывацыйным лістом на адрас belarus@humanrightshouse.org, пазначыўшы ў радку “Тэма”, што гэта заяўка на пасаду мнеджэра адукацыйнай праграмы ILIA-By, не пазней за 6 сакавіка 2019 года. Абраныя кандыдаты будуць запрошаныя на інтэрвію ў першай палове сакавіка.

Па любых пытаннях аб вакансіі менеджэра адукацыйнай праграмы ILIA-By, калі ласка, звязвайцеся з намі толькі па электроннай пошце, пазначанай вышэй.